Роўна 86 гадоў таму, у 1926-м, пачало сваю дзейнасць літаратурнае аб’яднанне “Узвышша”. “ПрайдзіСвет” папоўніў электронны архіў часопіса, што выдаваўся суполкай, яшчэ васьмю нумарамі, якія можна спампаваць у фармаце .pdf.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Журы конкурсу для маладых літаратараў “Экслібрыс”, абвешчанага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, падвяло вынікі. Пераможцаў конкурсу — пяць, фіналістаў (разам з пераможцамі) — дваццаць. Яшчэ 15 удзельнікаў атрымаюць заахвочвальныя дыпломы і, як і фіналісты, магчымасць навучання ў Школе для маладых пісьменнікаў пры СБП.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
У выдавецтве "Логвінаў" у падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменнікаў”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, выйшла трэцяя дэбютная кніга маладога аўтара — “Хороший роман” Кірыла Дубоўскага.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Рада лонданскага раёна Брэнт (паўночны захад брытанскай сталіцы) прыняў рашэнне закрыць бібліятэку Kensal Rise, якую ў 1900 годзе заснаваў Марк Твэн. Пра гэта паведамляе MSNBC.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
25 траўня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён шведскай культуры адбудзецца музычная вечарына “Я струнаў меў чатыры…”, прысвечаная шведскаму паэту Дану Андэрсану.На музычнай вечарыне песні прагучаць па-шведску і па-беларуску ў выкананні Сафіі Лільі, Аляксея Жбанава, Віктара Рудэнкі і Кірыла Старасценкі.
чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Кацярыны Зыкавай “Объяснительная” пройдзе 23 траўня ў офісе кампаніі ТUT.BY. Гэта другая кніга з падсерыі “Пункт Адліку” (літаратурная серыя “Кнігарня пісьменніка”), якую выдае ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” супольна з выдавецтвам “Логвінаў”.

чытайце цалкам на prajdzisvet.org

чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Паласатую пчалу Маю, персанажа знакамітага мульціка, любіць кожнае нямецкае дзіця. Расійскім дзецям яна таксама знаёмая: прэм'ерны паказ мультсерыяла “Пчала Мая” адбыўся на расійскім тэлебачанні ў 1991 годзе. Але ў 2012 годзе дзіцячая ўлюбёнка адзначае сваё стагоддзе!чытайце цалкам на prajdzisvet.org
36-метровы арыгінальны скрутак рамана Джэка Керуака “У дарозе” будзе прадстаўлены на выставе ў Францыі. Падарожжа рамана-скрутка з ЗША ў Еўропу прымеркаванае да Канскага кінафестывалю, дзе будзе паказаная новая экранная версія культавага рамана.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Вядомы мексіканскі празаік, драматург і публіцыст Карлас Фуэнтэс памёр на 84-м годзе жыцця, паведамляюць інфармагенцтвы.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
На Вялікай Ардынцы ў Маскве, у доме, дзе жыла Ганна Ахматава, будзе арганізаваны яе музей. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, такое рашэнне было прынятае прэфектурай Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы (ЦАА). Адзіны музей Ахматавай цяпер знаходзіцца ў Пецярбургу.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Сумеснае літаратурнае падарожжа шведскіх і беларускіх літаратараў па Берасцейшчыне, якое ладзіць штогод спадарыня Марыя Сёдэрберг з дапамогай Шведскага інстытута і пасольства Швецыі ў Беларусі, адбудзецца сёлета ў сярэдзіне траўня і будзе прысвечанае Адаму Міцкевічу.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Дарэчы, кніга Эдгара По "Маска чырвонае смерці" яшчэ ёсць у продажы. У кнігарню "логвінаЎ" сёння дадаткова падвязуць колькі асобнікаў :) А ў нашым дэтэктыўным нумары - яшчэ 2 апавяданні По ў перакладзе на беларускую. Прыемнага чытання!
"Ты — той чалавек" (Thou Art the Man)
Эдгар Алан По ( Edgar Allan Poe)

"Я — Эдып, што разгадаў загадку Грукатаўна. Зараз я растлумачу вам — бо толькі я магу гэта зрабіць — таямніцу машынерыі, што спарадзіла грукатаўнскі цуд, унікальны, сапраўдны, няўхільны і няўмольны цуд, які паклаў пераможны канец нявер’ю грукатаўнцаў і навярнуў у старэчую праведнасць нават тых, хто раней думаў толькі пра плоць і выхваляўся сваім скептыцызмам..."
"Ты — той чалавек" (Thou Art the Man)
Эдгар Алан По ( Edgar Allan Poe)
"Я — Эдып, што разгадаў загадку Грукатаўна. Зараз я растлумачу вам — бо толькі я магу гэта зрабіць — таямніцу машынерыі, што спарадзіла грукатаўнскі цуд, унікальны, сапраўдны, няўхільны і няўмольны цуд, які паклаў пераможны канец нявер’ю грукатаўнцаў і навярнуў у старэчую праведнасць нават тых, хто раней думаў толькі пра плоць і выхваляўся сваім скептыцызмам..."
У электронным выдавецтве “Пяршак” часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава “Пасляжыццё”. У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара. Спампаваць зборнік можна бясплатна.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Чарнавік быў знойдзены ў пачку лістоў, што рыхтаваў на продаж калекцыянер, імя якога не выдаецца. Прычым сам калекцыянер не ведаў пра наяўнасць у яго гэтага рукапісу.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Яшчэ ў 2009 годзе ў расійскія бібліятэкі паступіў так званы “чорны спіс” ад Дзяржнаркакантролю. Згодна з ім, бібліятэкам не рэкамендуецца выдаваць на рукі 37 кніг вядомых расійскіх і сусветных аўтараў, у творах якіх ведамства знайшло “прапаганду наркотыкаў”.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
24 красавіка ў Маскве адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў міжнароднага літаратурнага конкурсу “Руская прэмія” па выніках 2011 году. У намінацыі “Буйная проза” перамог “Маленькі турэмны раман” аднаго з самых вядомых сучасных рускіх пісьменнікаў — Юза Аляшкоўскага.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Даніэль Клугер
Апавяданне

“Слава Усявышняму, мой побыт у Гамельсдорфе блізіцца да канца. Я б ужо выехаў з гэтага горада, а дакладней, з аўгустынскага кляштара, што прытуліў мяне, калі б не дужа цікавыя рукапісы справаздачаў у архіве абата. Дужа, паўтараю, цікавыя і да таго ж яны могуць стацца карыснымі, бо датычаць некаторых шчыгулаў працэсаў над вядзьмаркамі і ерэтыкамі, каторыя мелі месца ў Гамельсдорфе семдзесят і болей гадоў таму, за часамі светлай памяці брата Дамінікуса, інквізітара княства Рольдэнс..."
Апавяданне
“Слава Усявышняму, мой побыт у Гамельсдорфе блізіцца да канца. Я б ужо выехаў з гэтага горада, а дакладней, з аўгустынскага кляштара, што прытуліў мяне, калі б не дужа цікавыя рукапісы справаздачаў у архіве абата. Дужа, паўтараю, цікавыя і да таго ж яны могуць стацца карыснымі, бо датычаць некаторых шчыгулаў працэсаў над вядзьмаркамі і ерэтыкамі, каторыя мелі месца ў Гамельсдорфе семдзесят і болей гадоў таму, за часамі светлай памяці брата Дамінікуса, інквізітара княства Рольдэнс..."
У цягніку “Паэзія ў метро”, які курсуе па Філёўскай лініі, выставяць экспазіцыю “Паэзія і проза Габрыэля Гарсія Маркеса”. У яе ўвойдуць фрагменты паэтычных і празаічных твораў калумбійскага пісьменніка.чытайце цалкам на prajdzisvet.or
У Нью-Ёрку 16 красавіка былі абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі за 2012 год. Спіс уладальнікаў прэстыжнай узнагароды ў галіне журналістыкі і літаратуры апублікаваны на сайце прэміі.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Бадліянская бібліятэка ў Оксфардзе і Ватыканская апостальская бібліятэка збіраюцца аблічбаваць каля 1,5 мільёна старонак старажытных рукапісаў і выкласці іх у інтэрнэт. Пра супрацоўніцтва бакоў і новы праект паведамляецца на сайце брытанскай бібліятэкі.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Выдавецтва “Галіяфы” запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю новай кнігі Веры Бурлак “Дзеці і здані”. Прэзентацыя пачнецца 12 красавіка ў 18.30 у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (Гікалы, 4).чытайце цалкам на prajdzisvet.org
У Кракаве ў кватэры польскай паэткі і Нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай быў знойдзены невядомы раней дэтэктыўны раман, напісаны ёю ў юнацкія гады. Як паведамляецца на сайце радыё Thenews.pl, твор знайшоў былы сакратар Шымборскай Міхал Русінэк пасля яе смерці.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Прэзентацыя кнігі Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37A).

чытайце цалкам на prajdzisvet.org

чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Часопіс “ПрайдзіСвет” вырашыў больш не зацягваць інтрыгу і завершыць сёлетні сезон літаратурных прэміяў, у якім ужо вядомыя пераможцы прэміі імя Ежы Гедройца, прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, прэміяў “Гліняны Вялес” і “Залаты апостраф”. Зрэшты, імёны лаўрэатаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” традыцыйна будуць названыя бліжэй да дня нараджэння часопіса ў канцы траўня, а пакуль прапануем шорт-ліст, нагадваючы, што кожны з намінантаў варты самай пільнай чытацкай увагі.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Амерыканскі рэпер Снуп Дог выпусціў кнігу кішэннага памеру пад назвай “Rolling Words”, старонкі якой можна выкарыстоўваць у якасці паперы для самакрутак. Унутры яна зробленая са звычайных лістоў для самакрутак, на якія бясшкодным атрамантам нанесеныя тэксты песняў рэпера. Усе лісты аддзеленыя пункцірнай лініяй і лёгка адрываюцца.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Артур Конан Дойл ( Arthur Conan Doyle )

Малюнак - John Atkinson Grimshaw (1836-1893)
"Холмс уважліва прачытаў запіску, якую даставілі з апошняй поштай, і, каротка хмыкнуўшы, што ў яго абазначала смех, перакінуў яе мне.
— Мяркую, што больш недарэчную мешаніну з сучаснасці і старадаўніх забабонаў, здаровага сэнсу і буйнай фантазіі ўявіць цяжка, — сказаў ён. — Што вы пра гэта думаеце, Ўотсан?
Я прачытаў наступнае:
Олд-Джуры, 46
19 лістапада
Адносна вампіраў.
Шаноўны сэр!
Наш кліент, містэр Роберт Фэргюсан, кампанія “Фэргюсан і Мюрхэд”, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, зрабіў запыт адносна вампіраў. Паколькі нашая фірма займаецца выключна ацэнкай машыннага абсталявання, гэтае пытанне не ляжыць у сферы нашай кампетэнцыі, і мы параілі містэру Фэргюсану звярнуцца да вас і выкласці ўсе факты. Мы не забылі вашага паспяховага расследавання справы Матыльды Брыгс.
З павагай,
Морысан, Морысан і Дод..."
Малюнак - John Atkinson Grimshaw (1836-1893)
"Холмс уважліва прачытаў запіску, якую даставілі з апошняй поштай, і, каротка хмыкнуўшы, што ў яго абазначала смех, перакінуў яе мне.
— Мяркую, што больш недарэчную мешаніну з сучаснасці і старадаўніх забабонаў, здаровага сэнсу і буйнай фантазіі ўявіць цяжка, — сказаў ён. — Што вы пра гэта думаеце, Ўотсан?
Я прачытаў наступнае:
Олд-Джуры, 46
19 лістапада
Адносна вампіраў.
Шаноўны сэр!
Наш кліент, містэр Роберт Фэргюсан, кампанія “Фэргюсан і Мюрхэд”, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, зрабіў запыт адносна вампіраў. Паколькі нашая фірма займаецца выключна ацэнкай машыннага абсталявання, гэтае пытанне не ляжыць у сферы нашай кампетэнцыі, і мы параілі містэру Фэргюсану звярнуцца да вас і выкласці ўсе факты. Мы не забылі вашага паспяховага расследавання справы Матыльды Брыгс.
З павагай,
Морысан, Морысан і Дод..."
У падсерыі дэбютных кніг “Пункт адліку”, запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, выйшаў першы літаратурны зборнік Анкі Упалы “Дрэва энталіпт”.Кнігу склалі апавяданні і вершы аўтаркі, у тым ліку творы з цыклаў “Уклясыкі”, “Кім быць”, “Без атраманту”, “Трыпціх” і іншыя. Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Жэншчынай з вядром на галаве і Курукіцай, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, Купалам і Коласам і нават голасам “Первай Мінскай пціцэфабрыкі”, а таксама з іншымі вясёлымі і сумнымі персанажамі.
чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Артур Конан Дойл ( Arthur Conan Doyle )
Апавяданне
"У характары майго сябра Шэрлака Холмса мяне заўсёды здзіўляла адна непаслядоўнасць: хаця ў яго быў самы адпрацаваны і метадычны спосаб мыслення ў свеце, хаця ён аддаваў перавагу сціпламу і строгаму стылю адзення, ва ўсіх астатніх звычках ён быў неахайным чалавекам, які мог давесці да вар’яцтва любога суседа..."

+ мульцік пра Шэрлака
Апавяданне
"У характары майго сябра Шэрлака Холмса мяне заўсёды здзіўляла адна непаслядоўнасць: хаця ў яго быў самы адпрацаваны і метадычны спосаб мыслення ў свеце, хаця ён аддаваў перавагу сціпламу і строгаму стылю адзення, ва ўсіх астатніх звычках ён быў неахайным чалавекам, які мог давесці да вар’яцтва любога суседа..."

+ мульцік пра Шэрлака
Вольга Такарчук ( Olga Tokarczuk )
Апавяданне

малюнак (с) cartoondori.blogspot.com
"...Мужчына зваўся Лангфэла і быў знакамітым ангельскім аўтарам дэтэктываў. Змораны далёкай дарогай, ён думаў толькі, каб перад сумеснай вячэрай хвілінку падрамаць. Аднак усё-ткі з цікавасцю глядзеў на маркотны імглісты краявід паўночнай Францыі, які, як яму здавалася, хутчэй паспрыяў бы напісанню сентыментальных трылераў..."
Апавяданне
малюнак (с) cartoondori.blogspot.com
"...Мужчына зваўся Лангфэла і быў знакамітым ангельскім аўтарам дэтэктываў. Змораны далёкай дарогай, ён думаў толькі, каб перад сумеснай вячэрай хвілінку падрамаць. Аднак усё-ткі з цікавасцю глядзеў на маркотны імглісты краявід паўночнай Францыі, які, як яму здавалася, хутчэй паспрыяў бы напісанню сентыментальных трылераў..."
Першае месца ў чарце электронных кніг найбуйнейшай у свеце анлайн-крамы Amazon заняла аповесць Курта Вонэгута “Пачатковае навучанне” (Basic Training), напісаная ў 1940-я гады і выдадзеная на мінулым тыдні.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
У межах праекту “LESEBÜHNE.CH” Інстытут імя Гётэ ў Мінску пры падтрымцы швейцарскага культурнага фонду Pro Helvetia даюць магчымасць пазнаёміцца з актуальнымі тэмамі і тэндэнцыямі нямецкамоўнай літаратурнай сцэны Швейцарыі.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
29 сакавіка Міжнародная прэмія ў галіне арабскай літаратуры, якую таксама называюць “арабскім Букерам”, займела самага маладога лаўрэата ў сваёй гісторыі. Ім стаў 42-гадовы ліванскі пісьменнік і журналіст Рабі Джабер.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Пісьменнік неаднойчы выказваў занепакоенасць агульным узроўнем сучаснай калумбійскай літаратуры і такім чынам плануе даць новы штуршок яе развіццю праз 30-40 гадоў.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Нямецкі паэт Дурс Грунбайн стаў сёлетнім лаўрэатам прэміі “Еўрапейскі паэт свабоды”, заснаванай муніцыпалітэтам горада Гданьска. Прэміяй паэта ўганаравалі за зборнік вершаў “Мізантроп на Капры”. Сто тысяч злотых атрымае пераможца, дзесяць тысяч — перакладчык зборніка на польскую мову Анджэй Капацкі.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Гілберт Кіт Чэстэртан
“Найпрыгажэйшае з усіх маіх злачынстваў, — згадваў Фламбо ў сваёй дабрадзейнай старасці, — было, па дзівосным супадзенні, з іх таксама і апошнім. Я ўчыніў яго на Каляды. Чытаць далей...
Апавяданне
Артур Конан Дойл

Калі я праглядаю свае нататкі пра расследаванні Шэрлака Холмса паміж 1882 і 1890 гадамі, то знаходжу столькі ўсяго дзіўнага і цікавага, што пачынаю вагацца, якія з іх выбраць, на якіх спыніцца. Некаторыя справы ўжо вядомыя шырокай публіцы з газетаў, іншыя ж не выяўляюць належным чынам тых адмысловых здольнасцяў, якімі ў найвышэйшай ступені валодае мой сябар і якія акурат і робяцца добрым матэрыялам для прэсы. Чытаць далей...
Артур Конан Дойл

Калі я праглядаю свае нататкі пра расследаванні Шэрлака Холмса паміж 1882 і 1890 гадамі, то знаходжу столькі ўсяго дзіўнага і цікавага, што пачынаю вагацца, якія з іх выбраць, на якіх спыніцца. Некаторыя справы ўжо вядомыя шырокай публіцы з газетаў, іншыя ж не выяўляюць належным чынам тых адмысловых здольнасцяў, якімі ў найвышэйшай ступені валодае мой сябар і якія акурат і робяцца добрым матэрыялам для прэсы. Чытаць далей...
Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” падзякавала ўсім, хто ўдзельнічаў у інтэрнэт-галасаванцы прэміі “Залаты апостраф”. Але, як і абвяшчалася, апошняе слова пакінула за сабой.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
“Што было раней — забойства ці дэтэктыў?” — задаецца пытаннем Корнэль Фёльдвары. Оскар Ўайлд убачыў бы ў гэтых сумневах пацверджанне сваёй думкі пра тое, што рэчаіснасць ёсць перайманнем мастацтва. Нібыта натхнёны Ўайлдам, Шэрлак Холмс неяк сказаў, што артыстызм, калі ён у крыві, можа прыняць самыя нечаканыя формы. Навошта ж пасля гэтага здзіўляцца, што ён прымае форму жыцця? Як іначай містэр Холмс мог прасякнуцца сентэнцыяй у духу містэра Ўайлда, калі не пры асабістай сустрэчы на лонданскай вуліцы, напрыклад, у пачатку 1890-х? Мы ж ведаем, што містэр Холмс мастацкай літаратуры не чытае.Затое мы чытаем містэра Холмса :)
З 24 па 27 сакавіка ў кіеўскім Доме кіно будзе працаваць “Жывая бібліятэка”. Гэта месца, дзе можна ўзяць “пачытаць” чалавека. “Жывая бібліятэка” — ініцыятыва дацкай няўрадавай арганізацыі “Спыні гвалт”. Упершыню яе рэалізавалі ў 2000 годзе падчас найбуйнейшага ў Паўночнай Еўропе музычнага фестывалю Роскільдэ. З тых часоў такія бібліятэкі з'явіліся ў больш чым 40 краінах.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Запрашаем на прэзентацыю навуковага зборніка да 90-годдзя Веньяміна Блажэннага, якая пачнецца 29 сакавіка (чацвер) а 19-й на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра (вул. Залатая Горка, 2-101).чытайце цалкам на prajdzisvet.org
чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Знакаміты сцэнарыст, паэт і празаік Таніна Гуэра памёр у Італіі 21 сакавіка на 93-м годзе жыцця, паведаміў кіраўнік Італьянскага інстытута культуры ў Маскве, прафесар Адрыяна дэль Аста.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
У мінскай кнігарні “логвінаЎ” 19 сакавіка адбылася прэзентацыя кніг адразу двух знакавых пісьменнікаў сучаснай Францыі — Мішэля Ўэльбэка і Эрыка-Эманюэля Шміта. Аўтары, на жаль, не дабраліся да Беларусі, каб прэзентаваць выхад сваіх раманаў па-беларуску. Але гэтай задачы цалкам далі рады іх перакладчыкі — Андрэй Хадановіч і Зміцер Колас, у чыім выдавецтве гэтыя кнігі сёлета і пабачылі свет.

чытайце цалкам на prajdzisvet.org

чытайце цалкам на prajdzisvet.org
20 сакавіка завяршылася галасаванне журы расійскага конкурсу “Книгуру”, у якім мог узяць удзел любы падлетак ад 10 да 16 гадоў. Найлепшыя творы для падлеткаў у мастацкай і пазнавальнай намінацыях чытачы абралі з 15 твораў фіналістаў.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Новымі лаўрэатамі прэміі Г. Х. Андэрсэна сталі аргентынская пісьменніца Марыя Тэрэза Андруэта і чэшскі мастак і пісьменнік Пётр Сыс. Імёны пераможцаў былі абвешчаныя на кніжным кірмашы дзіцячай літаратуры, якая праходзіла ў Балоньі.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
Выдавецтва “Галіяфы” запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю новай кнігі Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, якая пройдзе 22 сакавіка а 19-й гадзіне ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3).чытайце цалкам на prajdzisvet.org
У Лондане сотні людзей выказалі пратэст супраць масавага закрыцця бібліятэк. Яны сабраліся ля выставачнага цэнтра Central Hall Westminster, пасля чаго накіраваліся на Даўнінг-стрыт, каб прадставіць петыцыю з 70 тысячамі подпісаў.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
У нядзелю закончыўся міжнародны Ляйпцыгскі кніжны кірмаш, дзе сёлета ў цэнтры ўвагі былі Польшча, Украіна і Беларусь. Эмацыйнай кульмінацыяй сталіся вечаровыя суботнія імпрэзы.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
19 сакавіка (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя-чытанне двух сучасных французскіх раманаў: “Магчымасць выспы” Мішэля Ўэльбэка і “Евангелле паводле Пілата” Эрыка-Эманюэля Шміта.чытайце цалкам на prajdzisvet.org
