March 31st, 2009

ps10

Хто такі Прайдзісвет?

Ці можна знайсці большага Прайдзісвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Ці ёсць большы Прайдзісвет, чымся перакладчык? Большы махляр і круцель, крутасвет і штукар? Ён, як праўдзівы майстар-ашуканец, падмяняе чужое сваім, а сам хаваецца ў ценю. Але мы любім гэтыя махлярствы і марым, што наступным разам ён так нас надурыць, што мы й не прыкмецім падма(е)ну.
ps10

Пабачыла свет "Ferdydurke" Вітальда Гамбровіча ў перакладзе Васіля Сёмухі



Раман / Пер. з польск. Васіля Сёмухі. — Мінск: Калегіюм Еўропы Усходняй імя Яна Новака-Езёраньскага; Зміцер Колас, 2009.— 266 с.— (Littera scripta).

Раман аднаго з найбуйнейшых польскіх аўтараў ХХ ст. Вітальда Гамбровіча, поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі вялікіх майстроў мінуўшчыны Рабле, Сэрвантэса, Філдынга. Правакацыйны стыль, парадаксальная будова твору і абсурднасць яго сітуацый не замінаюць аўтару глыбока даследаваць такія вечныя тэмы, як узаемаадносіны маладосці і даросласці, сталасці і недаспеласці, уплыў на чалавека культуры і дачыненняў з іншымі, свабода асобы і яе залежнасць ад чужой думкі...

Паводле сайта knihi.net