April 3rd, 2009

ps10

Руская прэмія

Названыя лаўрэаты "Рускай прэміі"

Імёны трох лаўрэатаў "Рускай прэміі", узнагароды, якія ўручаюцца рускім аўтарам, што жывуць не ў Расіі, аб'яўленыя ў Маскве 1 красавіка 2009 году. У намінацыі "паэзія" перамог Бахыт Кенжэеў, Маргарыта Мекліна атрымала прэмію ў намінацыі "малая проза". Узнагароду за "вялікую прозу" атрымаў Барыс Хазанаў, паведамляецца ў прэс-рэлізе "Рускай прэміі".

Паэт і празаік Бахыт Кенжэеў, які нарадзіўся ў Чымкенце і скончыў хімфак МДУ, з 1982 году жыве ў Канадзе. З 1977 году друкаваўся ў эмігранцкіх часопісах ("Ардыс", "Сінтаксіс", "Кантынент" і іншых). З 1989-га яго вершы і прозу пачалі друкаваць расійскія часопісы і выдаўцы. У 1992-м атрымаў прэмію часопіса “Кастрычнік” ("Октябрь"). На "Рускую прэмію" быў намінаваны за рукапіс "Прыгонны астылых месцаў" ("Крепостной остывающих мест"), што часткова друкавалася ў часопісах "Знамя", "Кастрычнік" і “Новы свет” ("Новый мир").

Маргарыта Мекліна нарадзілася ў 1972-м у Ленінградзе, вучылася ў педагагічным універсітэце імя Герцэна, з 1994 году жыве ў ЗША. У 2003-м атрымала прэмію Андрэя Белага за кнігу “Бітва пад Пецярбургам” ("Сражение при Петербурге"). "Рускую прэмію" атрымала за кнігу "Мая злачынная сувязь з мастацтвам" (“Моя преступная связь с искусством”).

Барыс Хазанаў, старэйшы сярод трох лаўрэатаў “РП” 2009 году, нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1928-м, вучыўся ў МДУ на філфаку, у 1949 яго арыштавалі і прысудзілі за антысавецкую прапаганду да 8 гадоў лагера. Яго вызвалілі ў 1955-м, пасля чаго ён скончыў медыцынскі інстытут у Калінінградзе. У канцы 1970-х - пачатку 1980-х працаваў у “Хіміі і жыцці” ("Химии и жизни"). У 1982-м з’ехаў у Германію. "Рускую прэмію" атрымаў за раман “Учарашняя вечнасць”("Вчерашняя вечность").

"Русская прэмія" прысуджалася ў 2009 годзе чацверты раз. Упершыню ўзнагарода давалася не толькі аўтарам, што жывуць у краінах СНГ і Балтыі, але і літаратарам “далёкага” замежжа.

Журы "Русской прэміі" узначаліў Сяргей Чупрынін, галоўны рэдактар часопіса "Знамя". Разам з ім пераможцаў вызначалі Аляксандр Архангельскі, Марыя Сцяпанава, Алена Скульская і Барыс Кузьмінскі.


Узята адсюль: http://www.lenta.ru/news/2009/04/02/russprem/