April 9th, 2009

ps10

Першы блін сабаку

На сайце Радыё Свабода з'явілася рэцэнзія Юрася Пацюпы на "беларускі" нумар часопісу "Сибирские огни".

Сибирские огни. Литературно-художественный и общественно-политический журнал. Учредители: Союз писателей Российской Федерации, Администрация Новосибирской области. 2009, № 2

Ёсьць у гэтым сьвеце шмат чаго нашаму разуменьню непадуладнага. Як той казаў, шмат чаго й ня сьнілася нашым мудрым. Вось перада мною на стале часопіс “Сибирские огни”, № 2 за 2009 год, амаль што цалком прысьвечаны беларускай літаратуры. Гляджу на яго, гартаю і не магу ўцяміць: што за дзіва перада мною, што за цуд прыроды? Але... пачну ўсё па парадку.

Collapse )

http://www.svaboda.org/content/transcript/1605305.html
ps10

Вызначыліся фіналісты конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана

9 красавіка ў Беларускім ПЭН-цэнтры былі падведзеныя вынікі конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. 77 маладых паэтаў, эсэістаў і перакладчыкаў мастацкай літаратуры даслалі свае працы. Журы ў складзе: Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч - вызначылі 20 фіналістаў.

У намінацыі пераклад гэта:

Алена Пятровіч (Віцебск-Менск)
Алена Талапіла (Менск)
Анка Упала (Магілёў)
Вераніка Сідарэнка (Менск)
Ганна Янкута (Менск)
Дар’я Вашкевіч (Менск)
Натальля Давыдоўская (Менск)
Павал Анціпаў (Менск)
Уладзь Лянкевіч (Менск)
Юля Шадзько (Менск)

Да таго ж, у Расію паедзе заахвочвальны прыз ад ПЭН-цэнтру для Аляксея Арцёмава (Тула)

Фіналісты ў намінацыях Паэзія і Эсэістычная проза тут: http://khadanovich.livejournal.com/131605.html