April 11th, 2009

ps10

У працяг тэмы "Лёс перакладчыкаў у Швецыі"

Гутарка Юрася Бушлякова з Дзмітром Плаксам на Радыё Свабода.

Бушлякоў: У Швэцыі быць перакладчыкам мастацкай літаратуры – ганаровая рэч?

Плакс: Зусім не. Увогуле ў Швэцыі перакладчык доўгія гады лічыўся такім тэхнічным супрацоўнікам, кшталту вярстальніка, хаця, вядома, былі і ёсьць зоркі перакладу, як, напрыклад, Андэрс Будэгорд, перакладчык з польскай мовы, які перастварае Чэслава Мілаша, Віславу Шымборску, Рышарда Капусьцінскага, што, па агульнапрынятым меркаваньні, ёсьць прычынай таго, што і Мілаш, і Шымборска атрымалі Нобэлеўскую прэмію. Бо ён зрабіў вельмі добрыя пераклады. Але збольшага перакладчык – гэта такая ня вельмі прэстыжная прафэсія ў Швэцыі, але апошнім часам гэта пачыне трохі зьмяняцца, асабліва што тычыцца мастацкай літаратуры. Ёсьць ужо даволі шмат перакладчыкаў, якія маюць імя.


А таксама пра карпаратыўную салідарнасць, пераклады на шведскую беларускіх намінантаў на Нобеля, новую кнігу Дзмітрыя Плакса...