April 23rd, 2009

ps10

Сусветны Дзень кнігі і аўтарскіх правоў

 Сёння ў свеце адзначаецца Дзень кнігі і аўтарскіх правоў

Святкаваць гэты дзень пачалі з 1996 года. А дата 23 красавіка была абраная ў сувязі з тым, што менавіта ў гэты дзень сышлі з жыцця Мігель дэ Сервантэс, Інка Гарсіласа дэ ла Вега і Ўільям Шэкспір (яго дата смерці  - па Юліанскім календары).

Сусветны Дзень кнігі і аўтараскіх правоў быў абвешчаны на 28-й сесіі ЮНЭСКА. Гэта свята было заснавана для таго, каб звярнуць увагу на літаратуру, каштоўнасць кнігаў як крыніцы ведаў. Традыцыйна ў гэты дзень адбываюцца кніжныя кірмашы і выставы.

Паводле http://povod.tut.by/content/?page_id=262&node_id=55#top