May 21st, 2009

ps10

Выйшла граматыка ангельскай мовы па-беларуску

М.П.Васючэнка. Кароткая граматыка англійскай мовы. Даведачнае выданне (Серыя “Беларускія еўраграматыкі”). Мінск: “Радыёла-плюс”, 2009. – 101 ст., 1000 ас.

Серыя “Беларускія еўраграматыкі” выдавецтва "Радыёла-плюс" распачалася з ангельскай мовы.

На старонках кампактнага падручніка аўтарка Марыля Васючэнка патлумачыць беларускаму навучэнцу, як вымаўляць гукі ангельскай мовы, распавядзе якім чынам паставіць назоўнік у множны лік, на прыкладах прадэманструе, дзе ставяцца азначальны і неазначальны артыклі, і здыме гала(о)ўны боль тым, хто асягае суплёты мовы Шэкспіра: пакажа як мяняць дзеяслоў паводле шматлікіх ангельскіх часоў.

Граматыка аснашчаная кароткім слоўнікам устоўлівых ангельскіх выразаў: вітанняў, зычэнняў, фразеалагічных абаротаў, а таксама пашыраных надпісаў на шыльдах.

http://nn.by/index.php?c=ar&i=26411