June 5th, 2009

ps10

Цікавае на форуме

На форуме нашага сайта распачалася палеміка: "Чаму ў апытанцы на сайце перамагае Партрэт Дарыяна Грэя"? І ўвогуле без перакаду якой кнігі на нацыянальную мову народ ня можа лічыцца народам? А калі Біблія ўжо перакладзеная?

Цытаты з тэмы:

"Вось уяві, што гіне сьвет, перадусім Беларусь і мова ейная за адно, а ты ведаеш усе мовы сьвету, пасьля застанешся ты і адзін твор у арыгінале ў цябе ў кішэні, і ў цябе будзе магчымасьць сядзець недзе на абломку цывілізацыі і перакладаць яго пад чыстым небам. Пры гэтым ты ведаеш, што перакладаеш толькі для космасу...
Каго б ты выбрала?"

"Неяк нам Хадановіч апавядаў пра тыпы перакладчыкаў, іх (паводле яго), здаецца, тры: зорка, прафесіянал, і "няпамятаюназвы".
першы тып - зорка, гэта як рыгор Барадулін, якога больш у перакладах, чым тых каго ён перакладае (я для прыкладу, а не рэальна выказваю сваё меркаванне наконт Барадуліна-перакладчыка), ён можы перакладыць з падрадкоўнікаў, і ўвыніку выходзяць цудозныя творы (дарэчы, ён найчасцей - літаратар)
другі тып - прафесіянал, гэта прафесійны перакладчык, які перакладае ўсё і ўсё аднолькава добра, блізка, точна, класна, многа....
а трэці - "няпамятаюназвы", гэта такі перакладчык, які перакладае толькі тое, чым крута пранікнуўся, што любіць. Калі ён літаратар, то перакладае адпаведных сабе аўтараў чужых літаратур...
(магчыма, што я нешта сказіў, з таго, што казаў спадар Андрэй, ізініце )
Дарэчы, прапаную пашукаць на ўсе гэтыя тры тыпы беларускія адпаведнікі"


Калі ласка, заходзьце і выказвайце свае меркаванні на http://prajdzisvet.freeforums.org/topic-t57.html