June 11th, 2009

ps10

Яшчэ адзін прайдзісвет на нашым сайце

Як бы не спрабавалі нас у школе пераканаць, што пісьменнікі - гэта гонар нацыі, непагрэшныя людзі - чысты ідэал, але па-за цеснымі сценамі роднай навучальнай установы мы часам даведваемся, што творцам, якіх нам ставілі ў прыклад, нішто чалавечае не было чужым: адзін дужа кахаў жанчын, другі мужчын, трэці быў "алкаголікам і скандалістам".

Вось і амерыканскі паэт ды пісьменнік Чарлз Букоўскі любіў заліць за каўнер, быў бабнікам, хуліганам і гульцом. Праўда, яго творы не вывучаюць у школе (бацькі ўздыхнулі з палёгкаю), але многім маладым і не дужа людзям па ўсім свеце яго творы ёсць светачам у нашым нялёгкім жыцці.:)))

У першым нумары часопіса ПрайдзіСвет змешчаныя

яго апавяданне Самая прыгожая жанчына ў горадзе (пераклад Насты Гвоздзевай(ajnene)),

падборка вершаў У маім сэрцы - сіні птах (пераклад Юлі Цімафеевай(ivan_da_marja)),

а таксама самае першае інтэрв'ю вядомага літаратара З УСЁЙ АДКРЫТАСЦЮ (1963 год).

Ілюстрацыя Вольгі Караблёвай да апавядання Ч. Букоўскі "Самая прыгожая жанчына ў горадзе".

Чытайце нас і каментуйце!