June 12th, 2009

ps10

На сайце часопіса "ПрайдзіСвет" рэцэнзія на кнігу "Сучаснае швэдзкае апавяданьне"

Не так даўно ў выдавецтве "Галіяфы" выйшла кніга "Сучаснае швэдзкае апавяданьне" (укладальнік В. Цвірка). На сайце "ПрайдзіСвета" з'явілася рэцэнзія Ганны Янкута (lady_z_shalomam) на гэтае адметнае для нашай краіны выданне. Дарэчы, прэзентацыя яго адбылася двойчы. Спачатку на беларуска-шведскай вечарыне паэзіі, а пасля на адмысловай прэзентацыі, што нядаўна прайшла ў Палацы мастацтва.

У СТАКГОЛЬМ ЗА ДЗЕДАМ-ШВЕДАМ

Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза / уклад. Вольга Цьвірка. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 176 с.

З’яўленне добрай перакладной кнігі – заўсёды радасць. З’яўленне кнігі перакладной шведскай прозы – радасць двайная: літаратура Швецыі дагэтуль калі і была ў нас вядомая, то толькі, за рэдкімі выключэннямі, у рускіх перакладах. Яшчэ адна нагода парадавацца выхаду ў выдавецтве «Галіяфы» кнігі «Сучаснае шведскае апавяданне» – надпіс на першай старонцы: «Кніга выдадзеная пры падтрымцы Дзяржаўнай рады культуры Швецыі і Цэнтра шведскіх доследаў», які сведчыць пра тое, што ў гэтым выданні захаваныя ўсе аўтарскія правы. Кніга ўключае пераклады чатырнаццаці апавяданняў дванаццаці пісьменнікаў (апавяданне «КанТраЛяваць уСё. сцеЕрці» напісанае Ю. Хеміры і А. Руус у суаўтарстве), зробленыя дзевяццю перакладнікамі (В. Цвірка (яна ж укладальніца кнігі), Л. Варашуха, Я. Гарунова, Д. Вашкевіч, Г. Марчанка, А. Патаня, Н. Савік, Н. Лабада і М. Фоніна). Рэдактар – Валянцін Акудовіч. Рэцэнзія цалкам.