June 13th, 2009

ps10

I am of Ireland

WILLIAM BUTLER YEATS (1865–1939)

Сёння, аказваецца, нарадзіліся два паэты, вельмі для мяне важныя і ўвогуле, і ў прыватнасці (я іх друкаваць буду ў другім нумары :)).
Ну, пра гэтага што казаць... апроч усіх заслугаў ён у 1923 годзе яшчэ і справакаваў выбух адэкватнасці Нобелеўскага камітэту.
Калі хто жадае паўдзельнічаць ва ўвекавечанні памяці шляхам падборкі, заходзьце: prajdzisvet.freeforums.org. Конкурсу па Ейтсу пакуль няма, але толькі скажыце!..

The Song Of Wandering Aengus



Collapse )
ps10

Minha alma é uma caverna enchida p'la maré cheia...

FERNANDO PESSOA (1888–1935)

Ён аб'яднаў Рыкарду Рэйша, Албэрту Каэйру і яшчэ 70 чалавек самым натуральным чынам – у сабе. Ён вырас у Паўднёвай Афрыцы, атрымліваў у разнастайных навучальных установах разнастайныя ўзнагароды за творы на ангельскай мове, а ў 17 гадоў прыдбаў радзіму – партугальскую мову. Камоэнс ды ён – "нашае ўсё" Партугаліі.
"Калі хтосьці захоча напісаць маю біяграфію, няма нічога прасцейшага: вось дзве даты. Усё, што паміж імі, належыць мне".

Партугальскае мора

О салёнае мора, наш вечны палон!
Соль твая – партугальскія слёзы здавён.
Плачуць маці – скараюць сыны далягляд,
Плачуць дзеці – не вернуцца бацькі назад,
І нявесты – бо спяць у прадоннях марскіх
Заваёўнікі мора – каханыя іх.

Сэнс у гэтых ахвярах тады толькі ёсць,
Калі ў душах – прастораў марскіх прыгажосць.
Толькі той, хто мінае апошні парог,
Боль спазнаўшы найгоршы, яго перамог.
Хай знаходзім у моры мы вечны спакой –
Ды нябёсы люструюцца ў хвалі марской.

пераклад Ганны Янкута (lady_z_shalomam )


Collapse )