June 15th, 2009

ps10

Ліквідацыя канкурэнта?

Як паведамляе газета "Наша Ніва", часопіс "Всемирная литература" знікне як самастойнае выданне, але будзе існаваць у якасці дадатку да часопіса "Нёман". Галоўнай праблемай, звязанай з друкаваннем перакладаў, рэдактар часопіса "Нёман" Алесь Бадак назваў пытанне аўтарскіх правоў, наяўнасць прафесійных перакладчыкаў.
адсюль

"Всемирная литература" - гэта беларускі часопіс, у якім друкаваліся пераклады замежнай літаратуры на расейскую мову.

Яго закрыццё - гэта вынік незапатрабаванасці перакладной літаратуры ўвогуле? Ці расейскіх перакладаў у прыватнасці ў Беларусі? Звужэнне чытацкай аўдыторыі? Немагчымасць існавання падобнага выдання за дзяржаўны кошт, фінансавыя праблемы з выплатай ганарараў і аўтарскіх адлічэнняў?

ПрайдзіСвет *чэша патыліцу* і запрашае да дыскусіі.




ps10

А вы чытаце нашыя навіны?

Не забывайцеся, шаноўныя, што наш сайт -- гэта не толькі каштоўнае футра часопіс, але яшчэ і самастойны сайт, які ў перыяд між нумарамі таксама актыўна дзейнічае і папаўняецца. Адной з цікавостак, якая б магла быць даспадобы аматарам замежнай літаратуры -- навіны з сусветнага і беларускага кніжнага жыцця.У будучым плануем ім надаць яшчэ больш увагі і месца.

Чытаць навіны можна або націснуўшы загаловак на галоўнай старонцы, або тут: Бібліятэка. Падзеі.

Загалоўкі апошніх навінаў:

Алесь Бадак: «Всемирная литература» знікне як самастойнае выданне

Буэнас-Айрэс стане Сусветнай сталіцай кнігі ў 2011 годзе

Нідэрландская літаратурная прэмія-2009

Абвешчаны лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ІМПАК Дублін

4-ы Міжнародны адкрыты кніжны фестываль у Маскве