June 17th, 2009

ps10

Present ;)

Неяк давялося мне перакладаць адну моўную гульню.
Усім пад'ездам пыхцелі над адной гісторыяй, якую трэба было перакласці з ангельскай, што праўда, на расeйскую.

Гісторыя была пра тое, як хлопчыку давялося ўзяць з сабой у школу малодшую сястрычку. Ну ўзяў з сабой, пасадзіў побач за парту і сказаў, каб сядзела ціха. А тым часам настаўніца адзначала прысутных.
- Jack Lenon?
- Present.
- Nick Parsons?
- Present.
- Juli Golding?
- Present.
- Janet Jakson?
- Present.
А дзяўчынка не вытрымала і прамовіла:
- And I also want a present!

І вось гэтую гульню слоў задалі на дом перакласці хлопчыку-пяцікласніку!
Што праўда, з перакладам на расейскую я даў рады.

- Ник Парсонс?
- Есть.
- Юля Голдинг?
- Есть.
А девочка:
- Я тоже хочу есть!

А вось з беларускай дагэтуль не дам рады *чэша патыліцу*. Ёсць ідэі?