June 18th, 2009

ps10

Чароўны трусік малюе крэйдай плюсік!

Як паведамляе "Эўрарадыё", песня Юры Дземідовіча хутка загучыць не толькі па-беларуску, але і на ўкраінскай, ангельскай і нямецкай мовах!

Свой пераклад чароўнай песні ўжо быў прапанаваў Сяргей Балахонаў у сваім блогу , дзе ўзнялася дыскусія наконт адпаведнасці плюсіка ноліку :)

Падобна на тое, што настаўнік хлопчыка Уладзімір Глушакоў натхніўся гэтай ідэяй і заявіў, што ўжо створаны афіцыйны пераклад песні на беларускую мову.

Для мяне застаецца таямніцай, ці не пераклад Балахонава і ёсць той афіцыйны, а калі не, то спадару Балахонаву застаецца чакаць з'яўлення афіцыйнага перакладу, а пасля параўнаць свой і афіцыйны:)

У выпадку з даволі простым тэкстам, вядома, складана даказваць свае аўтарскія правы, бо кожны можа заявіць, што і ён дадумаўся да чароўнага трусіка, які, замест ноліка, выводзіць крэйдай плюсік. Аднак ці ёсць сярод вас  тыя, хто дадумаўся да гэтага варыянту перакладу да Балахонава, заявы Глушакова або гэтага допісу?
ps10

Он-лайн архіў ангельскіх газет ХІХ стагоддзя

Брытанская бібліятэка адкрыла он-лайн архіў газет з 1800 па 1900 гады. Доступ да большасці старонак платны, аднак частка матэрыялаў, прысвечаных самым гарачым тэмам і падзеям ХІХ стагоддзя (Напалеонаўскія войны, Крымская вайна, паўстанне сіпаяў, злачынствы Джэка Трыбушыльніка :) і інш.), а таксама дзве ілюстраваныя газеты The Graphic і Penny Illustrated Paper засталіся ў вольным доступе.
пруфлінк

Вось было б прыкольна зрабіць такі ЖЖ-праект, у якім бы адпаведна з датай сённяшняй публікаваліся падзеі і матэрыялы стогадовай даўніны з "Нашай Долі" і "Нашай Нівы"! А мы б усе каментавалі, уяўляючы, што ж думаў культурны селянін, чытаючы гэтыя паведамленні, артыкулы і навіны *аблізваючыся*.

У сувязі з гэтым для аматараў стылізацый і містыфікацый можа быць цікавы жж

walentina , у якім можна пачытаць жж-дзённік Марыны Цвятаевай і Клары Цэткін з каментарамі літаратараў і палітычных дзеячаў Срэбнага веку :)