June 19th, 2009

ps10

Курка Рабка ў інтэрпрэтацыі Васіля Сёмухі

Калі мне даваў майстар-клас сам Васіль Сёмуха, ён распавёў казку пра Курку Рабку па-паляшуцку.

Васіль Сёмуха: "Залатое яйка і простае. І чаму простае аказалася лепш за залатое? А чаму плача дзед і баба? Яны разбівалі гэтае залатое яйка і не маглі разбіць. А пасля мышка падышла і дапамагла ім. Дык чаго плакаць? Радуйцеся!

Я задаў у свой час гэтую загадку нашаму філосафу Алесю Разанаву. Ён найбольш разумнае прыдумаў тлумачэнне. Ён сказаў так, што нам цяпер гэта разгадаць нельга. Але тут ёсць нейкі касмічны код, гэта ключ да нейкай загадкі, якая перададзеная чалавецтву, адразу некалькім народам і перадаецца гэта не пісьмова, а вусна. І так гэта перадаецца тысячагоддзі. Ён, магчыма, яшчэ праз тысячу гадоў абрасце плоццю і прачытаецца. Алесь кажа: “Мне не дадзена прачытаць гэтую інфармацыю”. І мне не дадзена прачытаць гэтую інфармацыю. І вам яшчэ, мусіць, не дадзена".

А як вы ў дзяцінстве разумелі сэнс гэтай казкі?


ps10

Юры Дземідовіч заспявае "Чароўнага трусіка" С. Балахонава

Дык меў я ўчора рацыю, калі падазраваў гомельскага пісьменніка Сяргея Балахонава ў дачыненні да беларускага варыянту ўжо знакамітага хіта, які на нашай мове гучыць як "Чароўны трусік".

Як паведамляе tut.by, гэтую песню 13-гадовы Юры Дземідовіч праспявае для праекту "Тузін. Перазагрузка", што ладзяць разам 
музычны партал "Тузін Гітоў" і грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!".