July 9th, 2009

ps10

Кнігу

Дзяўчаты з філфаку распавядалі, што, калі ім давалі спісы па замежнай літаратуры, у дужачках пазначалася, ці ёсць гэты твор у беларускім перакладзе. І вось ішлі яны ў бібліятэку ці кнігарню са спадзевам знайсці кніжку менавіта ў беларускім перакладзе, а ім нават Быкава і Шамякіна давалі ў расейскім, не тое што ўжо Оруэла ці Хэмінгуэя.

А вось якую кнігу вам хацелася б прачытаць менавіта ў беларускім перакладзе?