July 10th, 2009

ps10

ЖЖ-перакладчыкі

Вось тут pistonczyk цікавіцца, ці не перакладае хто, апрача яго, Хадановіча і Рыжкова, Уістана Х'ю Одэна на беларускую мову.
А вось drapeznik перакладае ў рэжыме он-лайн і змяшчае ў сваім жж "Сагу пра Ведзьмара" пана Анджэя Сапкоўскага.

Гэта я так, часам буду вас інфармаваць пра перакладніцкія падзеі ў ЖЖ.

maryjka_ , памятаецца мне, неяк збіралася скласці спіс перакладчыкаў у ЖЖ, цікава, як у яе ідзе гэтая справа...

ps10

Нарэшце зроблены першы крок да прарыву ў беларуска-літоўскую лінгвакультурную прастору!

Выйшаў першы ў найноўшай гісторыі беларуска-літоўскі размоўнік. Выданне ажыццёўленае пры падтрымцы амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Укладальнік – беларус Алесь Мікус.

Прадмову да размоўніка напісаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, які сам вывучае беларускую мову і на афіцыйных мерапрыемствах выступае па-беларуску.

Нягледзячы на тое, што размоўнік найперш прызначаны для беларусаў, што наведваюць Літву, тут таксама пададзеная інфармацыя,  карысная і жыхарам Літвы, што наведваюць Беларусь.
Навіна цалкам svaboda.org
 
Як на маю думку, моўны бар'ер - гэта асноўнае, што стрымлівае шчыльныя беларуска-літоўскія сувязі. Ну і Шэнген, вядома:)
Сярод чытачоў гэтага часопісу ёсць шмат тых, хто бывае наездамі на Літве. Якім чынам вы пераадольваеце гэты бар'ер? Ці мелі патрэбу ў беларуска-літоўскім размоўніку? Ці хацелі б вывучыць літоўскую мову? Ці хацелі б пачытаць чаго-кольвек з літоўскай літаратуры?