July 17th, 2009

ps10

Магічны бразілец

Хачу вам прадставіць яшчэ аднаго з аўтараў першага нумару – Алешандры Радрыгеша, тым больш што для гэтага з’явілася добрая нагода.

Алешандры – малады бразільскі пісьменнік, які залічвае сябе да плыні магічнага рэалізму і займаецца напісаннем апавяданняў.

Дык вось на гэтым тыдні ён паведаміў мне, што нарэшце выйшла ў свет ягоная першая кніга і на наступным тыдні адбудзецца яе прэзентацыя (у Бразіліі, вядома ж).
 

Нагадаю, што на нашым сайце вы можаце прачытаць яго апавяданні:

Дом (пераклад – Кацярына Мазурэнка)

Падарунак на Каляды (пераклад – Наста Гвоздзева (ajnene))

Правае ці левае? (пераклад – Наста Гвоздзева (ajnene))
 
ps10

Паабапал Берлину -- неба!..

  Рэцэнзія ад paabapal 
Рудзіш Я. Неба пад Берлінам. / Пер. з чэск. М.Мартысевіч. -- Мн.: Логвінаў, 2008. -- 180с. -- (Чэская калекцыя).
Арыгіналдьная назва: Jaroslav Rudiš. Nebe pod Berlínem. [2002]

Ну вось, цяпер Берлін стаў для мяне блізкім, стаў горадам, у які я ужо жадаю прыехаць, таму што цяпер мне здаецца, што я нешта пра яго ведаю. Нешта не з падручнікаў гісторыі ці нямецкай мовы, а нешта асабовае, міжасабовае, а таму асабістае…

Чамусьці так здараецца з гарадамі -- пакуль ты не пазнаёмісься з якімі-кольвек літаратурнымі "жыхарамі" места, яно застаецца для цябе нейкай абстракцыяй, даведнікам па гісторыі архетэктуры, чыгуначнай станцыяй, радкамі прызначэньня на капэрце, нават калі ў капэрце ляжыць ліст сябру, які там жыве. Таму што твой нелітаратурны, жывы, сапраўдны сябра -- гэта твае дачыненьні, твае адносіны, тваё сумоўе, і ты не зьвязваеш яго і места, чамусьці так… Напэўна таму, што места ў эўрапейскіх мовах (пачынаючы з лаціны) часьцей жаночага роду, і стасункі твайго сябра з местам, дзе ён жыве -- гэта нешта ягонае, асабістае, нават інтымнае, зрэшты, як і твае стасункі з Менскам, і нават калі вы з сябрам вельмі шчырыя, табе не зразумець да канца гэтай повязі, а яму -- тваёй, таму ты з самага пачатку і не зьвязваеш у сваім уяўленьні сябра і места, дзе ён жыве. І гэта заўжды розныя рэчы, розныя "жанры жыцьця" так бы мовіць -- калі ты едзеш ДА СЯБРА і калі ты едзеш У ТОЙ ГОРАД… Так было з Варшавай -- станцыя прызначэньня, каб сустрэцца з сябрам, пакуль я не прачытаў "Дзевяць" Стасюка… Осла здаецца родным мястэчкам (хоць я ні разу там яшчэ не быў), бо начытаўся плойму нарвежскіх пісьменьнікаў. Пасьля рамана Рудзіша я жадаю наведаць Берлін!.. ;-)

Чытаць далей у ЖЖ
paabapal