July 21st, 2009

ps10

Эрыксан: Ёсць планы выдаць больш перакладаў шведскіх дзіцячых пісьменнікаў

Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, з дапамогай якога ў выдавецтве "Галіяфы" выйшаў зборнік "Сучаснае шведскае апавяданне", апавёў Еўрарадыё пра планы на хуткае выданне шведскай дзіцячай літаратуры і перакладаў на беларускую Мікаэля Ніэмі.

Стэфан Эрыксан: "Будзем працягваць літаратурнае супрацоўніцтва. Ёсць планы выдаць на беларускай мове кнігу аднаго з удзельнікаў літаратурных дзён гэтага году — Мікаэля Ніэмі. Праца над перакладам ужо ідзе. Таксама спадзяемся, што зможам паспрыяць выданню дзіцячай літаратуры".

Некаторыя кнігі ўжо выдаваліся. Напрыклад, "Піпі Доўгаяпанчоха" і "Малы і Карлсан з даху" Астрыд Ліндгрэн, алё ёсць яшчэ шмат дзіцячых шведскіх пісьменнікаў, якія будуць даступныя беларускім дзецям у найбліжэйшы час, спадзяецца Стэфан Эрыксан.

Крыніца