July 29th, 2009

ps10

На прэмію "Букер" вылучаная аўтабіяграфія малпы :)

Стаў вядомы доўгі спіс адной з найпрэстыжнейшых літаратурных прэміяў за мастацкія творы на ангельскай мове – Букераўскай.

Адна з кніг, вылучаных на прэмію, напісаная ад імя знакамітай галівудскай малпы 40-х гадоў, якая здымалася ў фільме "Тарзан".

У святле нядаўняй дыскусіі пра святасць беларускай мовы/літаратуры і (не)магчымасць маргіналізацыі сакральнага хочацца запытаць: ці вылучылі б у нас зубра на "Вялеса"? Ці не зубра... А каго? :) І пра што была б кніжка? :)