August 24th, 2009

ps10

А давайце ўзгадаем геніяў

Часта пра пісьменнікаў кажуць, што яны апярэдзілі свой час.
Назавіце, калі ласка, імёны пісьменнікаў, якія, на вашу думку, апярэдзілі свой час, перакраілі ход гісторыі літаратуры, перавярнулі эстэтычную парадыгму, запачаткавалі новы кірунак, школу, паўплывалі на нашчадкаў і спарадзілі мноства перайманняў, пасля якіх ужо было проста немагчыма пісаць, як раней.
Хто яны - выклятыя паэты ці героі свайго часу? Што скажаце, панове?