August 26th, 2009

ps10

Et je chantais cette romance en 1903 sans savoir...

GUILLAUME APOLLINAIRE (26 жніўня 1880 – 9 лістапада 1918)

Ён, бадай, адзін з самых перакладаных замежных паэтаў на беларускую. Магчыма, часткова праз паходжанне. Любая згадка пра яго ў беларускамоўнай прасторы не абыходзіцца без сапраўднага прозвішча Кастравіцкі. У маладосці ён з Пікаса і Жакобам бегаў па Манмартры, крычучы: "Жыве Рэмбо, далоў Лафорга!", пайшоў на вайну, каб атрымаць пашпарт, і не дажыў да яго атрымання, пісаў маніфесты новага мастацтва, выдаваў маркіза дэ Сада і пакутаваў ад прыналежнасці да пакалення, якое "вымушанае сядзець паміж двума крэсламі". Яго вайсковая форма выратавала на прэм'еры балету "Парад" яго стваральнікаў ад раззлаваных дамаў са шпількамі, але не ад крыкаў "Далоў бошаў", якія паўтарыліся роўна праз месяц на прэм'еры "Грудзей Тырэсія". Астатняе – літаратура.

Творы Гіёма Апалінэра – у другім нумары часопіса "ПрайдзіСвет".