September 3rd, 2009

ps10

Аўтарскае права ці бяспраўе аўтараў?

Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” прысвечана актуальнай для нас праблеме аўтарскага права.

У гутарцы “за круглым сталом” абмяркоўваюць сітуацыю ў сферы аўтарскага права перакладчык Васіль Сёмуха, крытык Марыя Мартысевіч і выдавец Зміцер Колас. Вядзе перадачу – Міхась Скобла.

Чытаць гутарку на сайце Свабоды
ps10

Другі нумар часопіса "ПрайдзіСвет" мае выйсці ў сярэдзіне верасня!

    Другі нумар часопіса "ПрайдзіСвет" прысвечаны літаратуры мадэрнізму.

   У наступным нумары вас чакае:

  • падборка перакладаў з Ўільяма Батлера Ейтса (1865–1939) – ірландскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1923 году, – якая аб’ядноўвае амаль усе творы пісьменніка, перакладзеныя на беларускую мову, і ўключае як друкаваныя раней, так і новыя пераклады;
  • творы Гіёма Апалінэра (1880–1918) – аднаго з першых паэтаў французскага авангарду;
  • паэзія Фэрнанду Пэсоа (1888–1935) – найвялікшага партугальскага паэта ХХ стагоддзя;
  • драма абсурду “Шаўцы” польскага мастака і філосафа Станіслава Ігнацы Віткевіча (1885–1939);
  • апавяданні і вадэвіль “Адам і Ева” Данііла Хармса (1905–1942);
  • п'еса "Пратэст" Вацлава Гаўла і інш.
УПЕРШЫНЮ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ:
• літаратурныя маніфесты мадэрнізму (Г. Апалінэр, Ф. Т. Марынэці, Х. Баль);
• пераклады Васіля Сёмухі вершаў нямецкіх паэтаў-авангардыстаў, а таксама навэлы Георга Гайма 1887–1912);
• вершы аднаго з найбуйнейшых нідэрландскіх паэтаў-мадэрністаў Яна Якаба Слаўэрхофа (1898–1936);
• апавяданні Дэвіда Герберта Лоўрэнса (1885 – 1930), уплывовага ангельскага пісьменніка, аўтара раману "Каханак лэдзі Чатэрлей";
• украінскі мадэрнізм прадстаўлены п’есай “Народны Малахій” Міколы Куліша, прозай Міколы Хвылявога і паэзіяй Багдана-Ігара Антоныча да 100-годдзя нараджэння паэта,
• а таксама пераклады пераможцаў конкурсу часопіса “ПрайдзіСвет”.