September 7th, 2009

ps10

Пярэваратні

1) Ой, не! Ты буржуа!
2) Чорт пароўну абагульняе
3) Засядзеўся ў школе маладзён вялікі...
4) Разумная баба, як крумкач
5) Антыхрыст узнёсся з Магілёва
6) Ненавідзець дзень - бяспраўе прусакоў
7) Маналогі без д'ябла
8) Быліцы смерці
9) З паазернай цішы
10) Мянушка яблыка
11) Святыя гаспадары правінцыі
12) Хатняе земляробства блазна Стася
13) Старое неба

Вось такі чортаў тузін атрымаўся:) Добрага тыдня вам, без чартаўшчыны!
ps10

Беларускія перакладчыкі скокаюць ад Гесэ да Рэмарка


На даволі прыстойным сайце naviny.by з'явіўся аналітычны артыкул Кацярыны Сінюк, у якім крытычна разглядаецца перакладніцкая сітуацыя ў Беларусі.
Пару цытат:
  • Творы замежнай літаратуры на беларускую мову перакладаюцца ўжо дастаткова даўно. Яшчэ ў 80-х пачалі перакладаць Адама Міцкевіча (Семяжон, Тарашкевіч і інш.) У 90-х пераклалі Аляксандра Пушкіна.
  • «Беларускія навіны» правялі апытанне, якое выявіла, што прафесійных перакладчыкаў на самой справе няшмат. Пісьменнікі, выдаўцы і літаратары адзначылі ўсяго некалькіх, на іх думку, сапраўды прафесійных: Карласа Шэрмана, Рыгора Барадуліна, Васіля Сёмуху, Змітра Коласа, Лявона Баршчэўскага і некаторых іншых.
  • «Як я смяяўся з перакладаў на беларускую мову Высоцкага адным непрафесійным чалавекам — ён проста выставіў на смех як самога геніяльнага творцу, так і беларускую мову, — дзеліцца Гаспадыніч.
  • «Бэстсэлеры трывала ўкараніліся на расійскім рынку — натуральна, на рускай мове. Таму калі беларуская мова паспрабуе канкураваць у гэтым плане з рускай, то нашы выдаткі не будуць апраўданыя», — перакананы Ігар Логвінаў.
  • Пра тое, ці запланавана перакладаць і выдаваць нешта яшчэ, наогул застаецца толькі здагадвацца...
Але мяркую, перакладчыкам будзе цікава прачытаць артыкул цалкам.

Па-мойму, нашы перакладчыкі сягаюць значна шырэй, чым ад Гесэ да Рэмарка. Сітуацыя такая, што сучасны беларускі перакладчык павінен ведаць, ці хаця б разумець некалькі замежных моў і ўмець перакладаць як славянскіх, еўрапейскіх, так і лацінаамерыканскіх і ўсходніх аўтараў. Перакладчык звычайна і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц. Да спецыялізацыі на адным аўтары, утварэння перакладчыцкіх гільдый па мовах у нас яшчэ вельмі і вельмі далёка.

Хацелася б пракаментаваць і іншыя моманты артыкулу, але гэта ўжо зрабілі ў жж rasichka. Так што запрашаю далучацца да дыскусіі.