September 9th, 2009

ps10

Назавіце сваю ўлюбёную кнігу!

Што б вы адказалі, каб да вас на вуліцы падышоў журналіст з падобным пытаннем? Як бы адрэагавалі?

Я б, пэўна, разгубіўся... У свеце столькі цікавых кніг...  І хоць прайдзі свет па старонках гэтых кніг - а ўсяго не ахопіш, тае адзінае, улюбёнае не знойдзеш. Але калі пастаўлена пытанне рубам, то хочаш не хочаш - а адказвай!

А калі цікава, можна зірнуць, што на такое пытанне ў лоб адказваюць расейцы. Я, дарэчы, не сумняваўся, што менавіта гэтая кніга і будзе фаварытам.

А давайце паспрабуем спрагназаваць, якія кнігі ўвайшлі б у топ-5 улюбёных кніг беларусаў.

Прагноз ад мяне:
  1. Каласы пад сярпом тваім
  2. Дзікае паляванне
  3. Чорны замак Альшанскі
  4. Хрыстос прызямліўся ў Гародні
  5. Ладдзя роспачы
Гы-гы, жартую)))))))))))))