September 10th, 2009

ps10

Найлепшыя экранізацыі

Брытанская газета Тelegraph апублікавала спіс 25 найлепшых экранізацый літаратурных твораў.

Сярод іх "Вялікія спадзяванні" Чарлза Дыкенса, "Бурныя вяршыні" Эмілі Бронтэ, "Забіць перасмешніка" Харпер Лі, "Доктар Жывага" Барыса Пастэрнака, "Маўчанне ягнят" Томаса Харыса, "Мобі Дык" Германа Мэлвіла, "Дракула" (1931 года) Брэма Стокера, "На Заходнім фронце без зменаў" Рэмарка, "На ігле" Ірвіна Ўэлша, "Апакаліпсіс цяпер"  паводле  Джозэфа Конрада, "Гары Потэр" Роўлінг, "Спіс Шындлера" Томаса Кэнілі, "Валадар пярсцёнкаў" Толкіна і інш.

А я паспрабаваў узгадаць, якая экранізацыя мяне не расчаравала.

Знаёмства з экранізацыяй бывае двух відаў: да і пасля прачытання кнігі. Ну і трэці варыянт, калі да кнігі так і не дойдуць рукі.

Я заўважыў такую заканамернасць. Калі кніга прачытана даўно, уражанне ад экранізацыі лепшае, чым калі кніга прачытана надоечы. Рэдка якая экранізацыя прымушае ўзяць у рукі кнігу, але добрая кніга заўжды абуджае цікавасць да фільму.

А ў вас як склаліся стасункі паміж кнігамі і экранізацыямі?


ps10

Гісторыя перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову ў ХХ стагоддзі.

Пераклады Сьвятога Пісаньня, зробленыя за апошнія сто гадоў, можна умоўна падзяліць на дзьве групы -- канфесійныя і пазаканфесійныя (індывідуальных перакладаў).

Канфесійныя натуральна падзяляюцца паводле канфесій, прадстаўнікі якіх ажыцьцяўлялі пераклад: пратэстанцкія, каталіцкія і праваслаўныя. Такі пералік у пэўнай ступені адпавядае храналогіі/пасьлядоўнасьці ініцыятываў на ніве перакладу Евангельля і ўсёй Бібліі.

Цалкам пост paabapal тут: biblia_by