September 16th, 2009

ps10

Пераказы казак

А памятаеце з дзяцінства "Чараўнік ізумруднага горада" А. Волкава і "Бураціна" А. Талстога?

А калі вы даведаліся, што гэта зусім не аўтарскія творы, а адвольныя пераказы сусветна вядомык казак Л. Баўма "Чараўнік краны Оз" і "Прыгоды Пінокіё" Карла Калодзі?

Па-мойму, гэта шырока распаўсюджаная і легалізаваная ў СССР традыцыя плагіяту. Маўляў, гэта не літаральны пераклад, а пераўвасабленне, адаптацыя, казка па матывах - і таму пад ёй можна ставіць сваё імя, змяняць назву, імёны герояў, сюжэтныя павароты - і забыцца на імя аўтара, якому абавязаны ідэяй, сюжэтам, зместам.

Але мяне не пакідае пачуццё дзіцячага расчаравання, падманутасці. Мы чыталі гэта, па гэтых перапрацоўках ставіліся спектаклі і кінафільмы, іх разабралі на цытаты, а ўрэшце што там засталося ад арыгіналу? А магчыма, арыгінал быў лепшым за гэтую адаптацыю? І хто цяпер адновіць справядлівасць?