September 29th, 2009

кухар

Абед ад "ПрайдзіСвета"

Сёння я рады вам прапанаваць лёгкае нізкакаларыйнае меню з "Кухні мадэрнізму" ад "ПрайдзіСвета"!

Што будзеце піць? Віскі? Калі ласка, "Трынаццаць спосабаў убачыць чорнага дразда" найлепшай вытрымкі ад Ўолеса Стывенса.
Сярод закусак раю вам звярнуць увагу на "Пратэст" Вацлава Гаўла, стравы якога карыстаюцца папулярнасцю і любоўю сярод усіх гурманаў свету. На гарачае лепш за ўсё замовіць "Сонца" ад Дэвіда Герберта Лоўрэнса, ідэальным гарнірам да якога паслужыць "Міфапрастора паэзіі Георга Тракля".

Ну і на дэсерт - Генрыкас Радаўскас ад выбітнага кухара нашай кавярні Андрэя Хадановіча;)