September 30th, 2009

ps10

Мае віншаванні!

Віншую ўсіх прайдзісветаў і прайдзісветак перакладчыкаў з нашым прафесійным святам!
І няхай для нас пераклад - не прафесія, а стан душы, але чым не нагода выпіць, павесяліцца ці проста нешта перакласці?!
А цяпер трымайце падарунак - "Сіні плашч" Леанарда Коэна ў выкананні Андрэя Хадановіча!

Відэа ўзята з майстар-класу Андрэя Хадановіча для часопіса "ПрайдзіСвет".
ps10

Падарункі ад праграмера

На нашым сайце з'явіліся дзве модныя і карысныя штучкі.

Цяпер працуе rss-рассылка. Падпісацца можна па гэтай спасылцы: http://prajdzisvet.org/rss/prajdzisvet.xml

А таксама з'явіўся свой twitter-акаўнт: http://twitter.com/PrajdziSvet .

Так што сачыць за жыццём нашага часопіса і перакладніцка-літаратурнымі навінамі ў Беларусі і ў свеце стала значна прасцей. :)