October 2nd, 2009

ps10

Электронныя кнігі перамогуць папяровыя ў 2018 годзе

Апошнім часам столькі цікавых навінаў на сайце, што сам дзіву даюся!

Вось, напрыклад, такая:
2018 год названы тым часам, калі продаж электронных кніг перавысіць продаж кніг папяровых – пра гэта сведчыць апытанне 840 экспертаў у галіне кнігавыдавецтва падчас Міжнароднага франкфурцкага кніжнага кірмашу.

Жах, што творыцца ў свеце! Атрымліваецца, што "ПрайдзіСвет" наперадзе сусветных тэхналогій - адпачатку выходзіць у электронным варыянце! Толькі вось з аўтарскімі правамі і ганарарамі зноў праблема. У Эўропе неяк наладзяць заканадаўства, і будуць плаціць, а мы як кралі так і будзем красці.

А вы што б адказалі на месцы тых экспертаў? Ці даспадобы вам электронны варыянт кнігі? Ці не адчуваеце вы да іх недаверу?