October 5th, 2009

ps10

З усмешкай сустрэць панядзелак:)

Тут историю рассказали. Преподает некая дама на инязе, на немецком отделении, у заочников, на втором курсе. И проверяет она, значит, перевод с немецкого, который им велено было выполнить надомно. Ну, проверяет и проверяет. Второй курс, заметьте. Дисциплина специализации. Только берет она этот перевод и видит в нем заголовок:

ВОЛКСТУПЕНЧАТЫЙ АКАДЕМИЯ МОЦАРТ

Она, конечно, поначалу-то не понимает, что это такое. Она вынуждена даже отложить все и вспоминать, какие тексты у них даются заочникам для показательного перевода на втором курсе, чтобы уяснить, что же это под их усердными руками приобрело такие, прямо скажем, пугающие черты. Потом она, конечно, догадывается, но утешения ей это не приносит.

Обратите внимание, какие пытливые люди. Я бы, например, перевел Wolfgang как «волкоходный». Это, конечно, грубо и без огонька. А они, резонно пренебрегши этим банальным, школьническим вариантом, не соблазнились даже и такими роскошными возможностями, как «волкоблюдный» и «волкоканальный» и из контекста вывели, что здесь речь именно о ступенях, чего, прямо сказать, и в словаре не найдешь.

Вызывает законный вопрос, конечно, перевод Amadeus как «Академия». Но тут люди просто решили, что такого слова нет, и исправили явную ошибку типографии, переведя словом, которое есть. В самом деле, в словаре (я смотрел) ближайшее слово Amalgam, но какой же уважающий себя драгоман переведет «Волкступенчатый Амальгама Моцарт»? Это абсурд, при чем здесь амальгама? Она к Моцарту никакого отношения не имеет. Он мало того, что волкступенчатый, он еще и бог – и сам того не знает.

Впрочем, как выясняется, он много чего еще о себе не знает.


via roman_shmarakov
ps10

Багдану-Ігару Антонычу 100 гадоў!

Сёння адзначаецца стагоддзе з дня нараджэння вялікага ўкраінскага паэта Багдана-Ігара Антоныча. Зацаніць маштаб сьвята можна хіба зазірнуўшы на старонку http://antonych.sumno.com/
“ПрайдзіСвет” далучаецца да святкавання юбілея майстра мастацкага слова. У другім нумары нашага часопіса была змешчаная падборка вершаў Антоныча. Лавіце адзін верш з падборкі ў перакладзе Алены Пятровіч!

Багдан-Ігар Антоныч

Вясна


Расце Антоныч і расце трава,
курчавяцца і зелянеюць вольхі,
ты нахіліся, нахіліся толькі –
пачуеш таямнічасць хараства.

Дажджом мяне вясновым не трывож!
Разбіты сіні жбан шклянога неба,
аскепкі лісця шклом пакрылі глебу,
у рэшата збіраеш цёплы дождж?

Лясною мовай крыкнула сава,
у стрэльбу ночы ўклалі зоркі-кулі,
на вольхах месяц расклююць зязюлі,
расце Антоныч і расце трава.

Таксама прапаную пачытаць інтэрв’ю з укладальнікам поўнага збору твораў Б.-І. Антоныча Міколам Ільніцкім, якое нядаўна з’явілася ва ўкраінскай газеце “Україна молода”. Я тут пераклаў самае цікавае:

Антоныч быў Катом і ціха жыў у норцы

Сто гадоў ён губляўся і не раз знаходзіўся. Вакол ягонага імені ствараюцца міфы, і кожны спрабуе разгледзець у абліччы паэта, што калісьці жыў у Львове, свайго Антоныча. Для адных Багдан-Ігар Антоныч паўстае ў вобразе сціплага хлопца, самотнага кніжніка, які ніколі не ведаў жанчыны. Іншыя ўяўляюць яго гулякам, сталым наведвальнікам бардэляў, багемным творцам. Са словаў самога Антоныча мы дакладна ведаем, што ён адначасова “хрушч на вішні”, “мудры ліс”, “закаханы ў жыццё паганец”, “дзіця п’яное з сонцам у кішэні”, “стрэльба, радасцю набітая”...
Пра тое, якім Антоныч быў напраўду ў жыцці і творчасці, расказаў напярэдадні 100-годдзя з дня нараджэння паэта, што святкуецца 5 кастрычніка, найбуйнейшы ва Украіне спецыяліст па творчасці Антоныча, прафесар Львоўскага універсітэта імя Івана Франко, загадчык аддзелу украінскай літаратуры Інстытута ўкраіназнаўства, літаратурны крытык і літаратуразнаўца, аўтар манаграфіяў, укладальнік паэтычных анталогіяў Мікола Ільніцкі.

 
"Творы Антоныча таемна бралі з архіва і за ноч перапісвалі ўсім інтэрнатам”
Мікола Міхайлавіч, а як вы ў свой час пазнаёміліся з Антонычам?
Ва Украіне такога паэта ніхто не ведаў. У 1963 годзе ў Польшчы Таварыства ўкраінцаў выпускала ўкраінскую газету “Наша слова”. З яе мы ўпершыню даведаліся пра некаторыя вершы Антоныча. У той час, калі нашая паэзія была публіцыстычнай і пафаснай, у Антоныча мы знайшлі вобразнасць, яскравасць, ідэю еднасці з зямлёю. Гэта было надзвычайна. Мы пачалі паўсюль шукаць ягоныя творы. Мне як супрацоўніку рэдакцыі часопіса “Жовтень” (цяпер “Дзвін”), пашчасціла: у мяне быў доступ да спецфонду, дзе можна было знайсці творы Антоныча.
Вершы знаходзілі толькі ў спецфондах?
Ігар Калінец працаваў тады ў абласным архіве, ён браў нанач творы Антоныча, і ў інтэрнаце ўсе разам за ноч іх перапісвалі. Тады я задумаў напісаць манаграфію. Да 1966 году я вывучаў матэрыялы ў архівах Львоўскай бібліятэцы імя Стэфаніка.
Калі Антоныч быў даступны ў архівах, чаму яго адкрылі толькі ў 1963 годзе?
Ягонымі сябрамі былі тыя ўкраінскія інтэлігенты, якія ў 1944 годзе з’ехалі з краіны пасля прыходу савецкай арміі. Магчыма, гэта неяк паўплывала. Пісьменнікі камуністычнага светапогляду не былі зацікаўленыя ў Антонычу, і, зразумела, не падымалі гэтага пытання. Усе матэрыялы зберагаліся ў спецфондах, да якіх доступу не было. Адкуль маладое пакаленне магло ведаць, што быў такі паэт?
Антоныча пачалі выдаваць з 1966 году. Першым уклаў і выдаў зборнік “Пярсцёнкі маладосці” Мікулаш Нэвэрлі. Ён быў напалову чэх, маці – украінка, і жыў у Празе, дзе стасаваўся з Маланюком і Ольжычам. Зразумела, што ён ведаў пра значэнне гэтае постаці. Наступнае выданне выйшла ў 1967 годзе ў Нью-Ёрку пад рэдакцыяй Святаслава Гардынскага і Багдана Рубчака. У тым жа годзе ва Украіне Паўлычку ўдалося выдаць зборнік “Песня пра вечнасць матэрыі”. Рэзананс быў такі моцны, што гэта напалохала чыноўнікаў, і паэта зноў замоўчвалі цэлых дваццаць гадоў.
У той час вы якраз напісалі сваю манаграфію пра Багдана-Ігара Антоныча.
Манаграфію я напісаў у 1967 годзе. З палітычных прычынаў яна праляжала да 1991 году. Тады я быў не зусім гатовы да такой складанай задачы, бо не валодаў крытычным інструментарыем, з якім трэба падыходзіць да паэзіі Антоныча. У 1989 годзе мы разам з Раманам Лубкіўскім выдалі ўспаміны пра Антоныча “Вясны распеўнае князь”. Сабралі ўсё, што маглі, пазнаходзілі людзей, якія яго ведалі. Першым у еўрапейскі кантэкст Антоныча ўпісаў Аляксандр Флакер з Харватыі. У кампаратыўным артыкуле “Вялікае падарожжа” ён даследаваў матывы падарожжа ў польскіх, рускіх, сербскіх, харвацкіх паэтаў. Украініст Арэст Зілінскі з Прагі першы паставіў пытанне пра іншую рэальнасць у паэзіі Антоныча, узняўшы праблему паэта як міфатворцы. Так Антоныч увайшоў у свядомасць як паэт еўрапейскага ўзроўню. Тыпалагічна яго можна паставіць побач з Лоркам і Рыльке.
 
“Ён дзіўна гаварыў па-ўкраінску, так, што дзяўчаты яго ўнікалі”
Багдан-Ігар Антоныч нарадзіўся ў сяле Новіца Горліцкага павету. Гэта была польская тэрыторыя. Ён мог лічыць сябе палякам?
Там спрадвеку жылі ўкраінцы. Антоныч пісаў, што “месяц, які свеціць над маім родным сялом у Горліцкім павеце, адрозніваецца ад месяцу над Парыжам, Варшавай ці Масквой. Я веру ў родную землю і яе паэзію”. Прозвішча ягонай сям’і было Кот (укр. Кіт). Калі нарадзіўся Антоныч, вясковы святар Васіль Кот падумаў, мабыць, што такое прозвішча не будзе пасаваць дзіцяці. Ён пайшоў хрысціць дзіця да Андрэя Шаптыцкага і сказаў, што хацеў бы змяніць прозвішча. Шаптыцкі запытаў, як звалі бацьку Васіла Ката. “Калі Антон, значыць, будзе Антоныч”. Прозвішча памяняла ўся сям’я.
Дзеля сябе Васіль Кот прозвішча не памяняў бы?
Пэўна, што не. Антоныч быў адзіным сынам. Бацька вельмі яго любіў. Пасля смерці сына айцец Васіль моцна захварэў, не мог выконваць свае абавязкі, заўчасна пайшоў на пенсію.
Пэўна, адзінаму сыну здалелі даць добрую адукацыю?
Ужо гімназістам ён перачытаў усіх на той час лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, мноства твораў украінскай і польскай класікі, меў уласную бібліятэку. Яго любімым паэтам быў Амар Хаям, які “ў келіху паэзіі астуджаў распаленыя вусны”, Ўітмэн вучыў яго любіць лісце травы.
Безумоўна, Антоныч быў чалавекам адукаваным, але ён быў з Лэмкаўшчыны. Мала ў каго атрымліваецца перамагчы дыялект...
Так, Антоныч гаварыў на лэмкаўскім дыялекце. З 1928 году ён пачаў вывучаць славістыку ў Львоўскім універсітэце, дзе навучалася ўсяго дзесяць адсоткаў украінцаў, астатнія – палякі ды габрэі. Пісьменніца Ірына Вільдэ, якая вучылася разам з Антонычам, згадвала: “Антоныч гаварыў неяк вельмі дзіўна па-ўкраінску, так, што мы, дзяўчаты, нават унікалі яго, бо ўважалі за паляка, што хоча нам, украінкам, дагадзіць”. Антоныч хацеў авалодаць украінскай літаратурнай мовай, створанай пісьменнікамі, хацеў, каб ягоная творчасць была даступнай і зразумелай усім украінцам. Так ён стаў удзельнікам гуртка ўкраіністаў, створанага студэнтамі, што вывучалі славянскую філалогію, і ўрэшце пачаў пісаць чысцейшай украінскай, чым галічане.
Як да Антоныча ставяцца ў Польшчы?
Польская крытыка мусіла яго заўважыць, але гэтага не адбылося. У Варшаве Антоныча ведаюць, ён мае прыхільнікаў. Па-польску выйшла ягоная кніга, але розгаласу не зрабіла. Ён павіс у паветры.
Ва Украіне, на жаль, Антоныч таксама не мегапапулярны. Даследнікаў, ім захопленых, можна на пальцах пералічыць.
Ёсць нямала даследаванняў творчасці Антоныча, толькі я быў апанентам трох дысертацыяў. Сярод іх асаблівых адкрыццяў не было.

І дзяўчат любіў, і нявесту меў
А Антоныч толькі на словах, дакладней, у паэзіі мяняў дзяўчат як пальчаткі?
На вокладцы першае кнігі мастак намаляваў дзявочы твар. Хтосьці пісаў ва ўспамінах, што дзяўчыну звалі Ліда і што Антоныч быў да яе нераўнадушны. Але яна абсалютна яго не заўважала, і мастак намаляваў яе партрэт на вокладцы “Вітання жыцця”.
А адкуль растуць ногі ў гіпотэзы, што ў Антоныча ўвогуле ніколі нічога з жанчынамі не было?
Гэта прыдумаў Паўлычка. Ён, маўляў, жанчыны не ведаў, толькі бурчанне цёткі чуў. Муж ягонай цёткі памёр, ён быў братам маці Антоныча, працаваў начальнікам пошты. Побач жыла адна полька. Хадзілі чуткі, што ў Антоныча з ёю былі рамантычныя стасункі. Але хто яго ведае, як было насамрэч. Не варта верыць усяму. Усё можа быць. Паэт ёсць паэт.
Хто такая Волечка, якой прысвечаны верш “Вясельная песня”?
Яго нявеста Вольга Алейнік. Я быў з ёй знаёмы. Адбылося гэта выпадкова, у 1965 годзе, калі я працаваў у часопісе “Жовтень”. Да мяне падышла пажылая жанчына, яна акурат тады напісала ўспаміны “Забыты паэт Лэмкаўшчыны” пра Антоныча ва “Украінскім календары” ў Польшчы. Нічога асаблівага яна не расказала.
З лістоў, што выйдуць у дзесятым нумары часопіса “Дзвін”, мы ведаем, што Вольга багоміла Антоныча... Яны сустрэліся дзесьці ў 1935 годзе на літаратурнай вечарыне. Яна вучылася ў тэхнікуме, а ён пісаў вершы. Яны заўжды хацелі быць разам, але ажаніцца не паспелі. Антоныч захварэў на апендыцыт, пасля аперацыі ўсе паказвала на тое, што ён паправіцца, – і раптам запаленне лёгкіх.
Дзесьці было пра тое, што ў Антоныча сэрца не вытрымала. Гэта праўда?
У яго з дзяцінства было слабое сэрца. Ёсць сведчанні, што хтосьці адчыніў дзверы, справакаваўшы моцны скразняк, і гэта смяротна ўдарыла па лёгкіх.

Быць Антонычам
У Львове ў студэнцкіх багемных колах Антоныча ўважаюць за бога. Хтосьці спрабаваў пранікнуць у ягоны дом, хтосьці – выпіць віна на ягонай магіле. Што трэба рабіць прыхільнікам Антоныча, каб быць да яго падобным?
Антоныч насіў чорны касцюм і матылёк. Сёння іншая мода, іншы стыль. Такога ніхто рабіць не будзе – ніхто не здыме джынсаў і не наставіць у кішэні хустачку. Ды гэта, зрэшты, і няважна. Антоныча варта шукаць у духоўнай сферы, у прарыве да чагосьці інакшага.
Ён удзельнічаў у грамадскім жыцці?
Палітыкі ён унікаў. Казаў, што яна псуе паэзію. У вершах яго ёсць прадчуванне бездані. Інтуіцыя падказвала яму, што будзе катастрофа. Так і сталася – пачалася вайна.
Антоныч уваходзіў у багемныя колы?
Тусоўшчыкам ён не быў. У Канадзе Аксана Керч выдала кнігу “Альбатросы” пра безабаронных у жыцці людзей. Гэта пра Антоныча. Так, яго любіла моладзь. Ён маляваў, граў на скрыпцы, пісаў музыку, быў знаўцам балету. З гэтага нічога не збераглося. Мабыць, ён займаўся гэтым не надта сур’ёзна, бо быў педантычным і вартае захаваў бы.
Антонычу я дагэтуль дзіўлюся. Чалавек, які пражыў 28 гадоў, дасягнуў каласальных ведаў. У сусветнай літаратуры хіба што Рэмбо, Лермантаў, Лорка здалелі выявіць свой талент так канцэнтравана. Антоныч – унікальная з’ява не толькі для Украіны, але й для усяго свету.