October 8th, 2009

ps10

Доктар Хаўс загаворыць па-беларуску?

Менавіта пра такія планы тэлеканала БТ распавёў галоўны дырэктар Першага канала Аляксандр Капенкін.
Па яго словах, як паведамляе "Народная Воля", у новым сезоне на канале свежыя серыі такіх хітоў, як “Доктар Хаўс”, “Героі”, “Часткі цела” з’явяцца ў “беларускай агучцы і беларускім дубляжы”.

Як вам такая навіна? Што скажуць фанаты?


 
ps10

Нобелеўская прэмія па літаратуры ўручаная

Атрымала яе нямецкамоўная пісьменніца румынскага паходжання Герта Мюлер.

Нарадзілася яна ў Румыніі, адкуль эмігравала ў Германію ў 1987 годзе. Яе бацькі належалі да нямецкамоўнай меншасці Румыніі. Дэбютавала ў 1982 годзе зборнікам апавяданняў "Нізіны" (Niederungen), які ў Румыніі падпаў пад цэнзуру і цалкам быў выдадзены ў Германіі праз два гады. Жыве ў Берліне. Падрабязней пра яе цяпер можна пачытаць дзе заўгодна.

Фармулёўка Нобелеўскага камітэту (згодна з патрабаваннямі спадара Нобеля пра высокі ідэалізм) гучыць так: "За панарамнае выяўленне абяздоленых у згушчанай паэзіі і шчырай прозе". Уцямнасць фармулёвак Камітэту выклікае пытанні здаўна, а матывацыя выбару часта выклікае жаданне запытаць, як Максім Гарэцкі, "За што?"  У пэўным адсотку выпадкаў гэта пытанне філалагічнай адукацыі, у астатнім... ці ляжыць астатняе ў полі літаратуры (а не палітыкі, кан'юнктуры ці паліткарэктнасці) – пытанне, якое ўжо ператварылася ў банальнае.

Пра логіку прысуджэння Нобелеўкі можна пачытаць ў Андрэя Красняшчых. Артыкул хаця і двухгадовай даўніны, але не страціў сваёй гістарычнай каштоўнасці, бо прынцып making history застаўся той самы .

А што вы думаеце пра логіку Нобелеўскага камітэта? За каго вам крыўдна сёлета?