October 16th, 2009

ps10

Кніга пад настрой

Бывае так, што пэўная кніга заходзіць толькі пад пэўны стан, настрой, сезон, месца, збег абставінаў і г.д.
Вось, напрыклад, у мяне сур'ёзныя кнігі не ідуць ўлетку, а ў восеньскі вечар - за мілую душу!
Іду я ўвесь такі сумны і беспрытульны, на душы пуста і халодна, заходжу ў кнігарню, гартаю кніжкі, а ў кожнай, нібы рэцэпт, - "Гэтую кнігу найлепш чытаць за кубачкам гарбаты, калі неяк самотна і хочацца сагрэцца". Купляю кнігу, запарваю гарбаты - and have a good time!
Ну ці ж не карысна?
Такім чынам, раю пачытаць Пэсоа - у хвіліны, калі здаецца, што ты страшна заблытаўся і не ведаеш, што рабіць.
Нобелеўскую прамову Ейтса - калі не верыш у будучыню сваёй краіны.
Вершы Слаўэрхофа - калі усё здаецца шэрым, а душа прагне экзотыкі.
Прозу Міколы Хвылявога - калі пачынаеш верыць у рэвалюцыю.
Ладзіслаў Кліма - калі балюча і хочацца нечага цынічнага.
Эмі Лоэўл - калі хочацца нечага салодкага і прыемнага.
А апавяданне Лоўрэнса прыйдзецца да смаку тым, хто  хоча раптам, сярод халоднай і мокрай восені, аказацца ў цёплай Італіі пад палкім сонцам, побач з голай жанчынай:)))

А вы можаце даць рэцэпт пэўным кнігам або аўтарам?