October 19th, 2009

ps10

Пераклад як частка нацыянальнай культуры

Перакладчыца Марыйка Мартысевіч узьняла ў сваім жж цікавае пытанне:

"Найвышэйшы посьпех перакладчыка - гэта калі твой пераклад стаецца фактарам нацыянальнай культуры. Вось напрыклад, Аванэс Масэян пераклаў на армянскую мову трагедыі Шэксьпіра. Дык Шэкспір цяпер успрымаецца ў Арменіі да таго як свой, што імёнамі яго герояў называюць дзяцей. Гамлет, Афэлія, Джульета ды нават Лаэрт - стадсоткавыя армяне.

Зразумела, адразу ж пачала думаць, а ці адбылося нешта супастаўнае зь якім беларускім перакладам?
"
Марыйка высоўвае кандыдатуры "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях" Яна Баршчэўскага у перакладзе з польскай мовы Міколы Хаўстовіча і "Песьня пра зубра" Міколы Гусоўскага ў перакладзе з лаціны Язэпа Семяжона.

Мо і прайдзісветам паўдзельнічаць у дыскусіі?