October 20th, 2009

ps10

Лаўрэат прэміі Парыжскай акадэміі даў інтэрв'ю "ПрайдзіСвету"

На сайце "ПрайдзіСвета" з'явілася інтэрв'ю з сучасным амерыканска-дамініканскім гішпанамоўным паэтам Рэем Бэроа, узятае Дыянай Гумбар спецыяльна для часопіса "ПрайдзіСвет". Рэй Бэроа – лаўрэат прэміі Парыжскай акадэміі мастацтваў і навук за 2009 год, аўтар каля двух дзесяткаў кніг. Таксама на сайце можна прачытаць пераклады вершаў паэта.