October 21st, 2009

ps10

Улюбёны дзіцячы герой - Гары Потэр?

Брытанскі фонд Booktrust правёў апытанне сярод дзяцей ад 5 да 12 гадоў, каб выявіць улюбёнага дзіцячага літаратурнага героя. Перамог, натуральна, Гары Потэр. Са спісам 20 фаварытаў можна пазнаёміцца тут.
Цікава, што 51% рэспандэнтаў заявілі, што галоўным элементам, які прымушае іх прачытаць тую ці іншую кнігу, з’яўляецца галоўны герой, 43% больш за ўсё цэняць сюжэт, 38% прачытаюць кнігу, калі яна заснаваная на тэлесерыяле, а 32% хочуць, каб у аснове ляжаў кінафільм.

Зрэшты, а хто ў беларусаў ўлюбёны герой? Міколка-паравоз? Палескія рабінзоны? Арбузік і Бебешка?
А ў сучасных маленькіх беларусікаў ёсць свае куміры? Ці назва паста актуальная і для беларусаў?
Асабліва цікавяць адказы маладых бацькоў. Яны ж могуць параўнаць свае дзіцячыя сімпатыі з густамі сваіх дзетак:)

ps10

Bibamus ex!

Сёння спаўняецца 237 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых ангельскіх паэтаў-рамантыкаўСэмюэла Тэйлара Колрыджа, паэта надзвычай цікавага і па-свойму загадкавага. Чаго вартая адна яго паэма Крыстабэль (перакладзеная, дарэчы, на рускую мову Георгіем Іванавым), якая засталася няскончанай. Існуюць розныя версіі яе заканчэння, ад цалкам фантастычных да досыць банальных і ардынарных, аднак…

Самыя знакамітыя творы Колрыджа былі напісаныя ім у маладыя гады, што дае даследчыкам падставу гаварыць пра тое, што паэт паступова страчваў свае здольнасці. Што сталася прычынай? Опіюм? Кепскі стан здароўя? Змена цікавасцяў (а паэт у сталыя гады шмат часу аддаваў філасофскім і палітычным працам)? Таксама загадка.

Самы знакаміты твор Колрыджа – Песня пра Старога Марака” – амаль гатычны, поўны вусцішных карцін смерці і пакутаў. Але я ў гонар дня нараджэння паэта хачу змясціць пераклад іншага твора, які дэманструе і ягоныя спробы зразумець асновы будовы свету (так характэрныя для ангельскіх рамантыкаў увогуле), і рамантычныя эксперыменты з формай, і нават досыць педантычнае стаўленне паэта да вырашэння складаных філасофскіх пытанняў.

Collapse )