October 26th, 2009

ps10

Анатолю Сысу - 50

           * * *

- Od czego zacznę? ..
Od Ojczyzny.
Bo powinienem zacząć tak.
- Nie jesteś jej jedynym synem,
więc po co ci ten twardy szlak?


- To nic, że będę się powtarzać,
że o miłości zacznę znów,
tym razem powiem o niej szczerze,
bez fałszu i bez lipnych słów.

- Więc cóż, zaczynaj.
Sam wybrałeś...
Swój dobry czy niedobry los.
Początkiem będzie pole bitwy,
A końcem - całopalny stos.

Пераклад на польскую Яна Максімюка - крыніца.
Арыгінал

ps10

75-годдзе Карласа Шэрмана

Многія чулі (альбо нават удзельнічалі) пра конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана, але далёка не ўсе ведаюць, што конкурс прымеркаваны да 75-годдзя гэтага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка. Больш за тое, 75 гадоў яму споўнілася ўчора, 25 кастрычніка.
Карлас Шэрман не толькі адкрываў беларусам і рускім (з В. Тарасам ён пераклаў на рускую мову знакаміты раман Г. Г. Маркеса “Восень патрыярха”) гішпанамоўную літаратуру – ён шмат дапамагаў іншым перакладчыкам адэкватна зразумець і перакласці творы замежных аўтараў. Пагартаўшы амаль любую перакладную кнігу з гішпанскай мовы на беларускую, вы, нават не ўбачыушы Шэрмана сярод перакладчыкаў, хутчэй за ўсё ўбачыце яго прадмову альбо каментары, альбо заўважыце, што менавіта ён гэтую кнігу ўкладаў. Прадмову да зборніка вершаў С. Вальехі “Чорныя геральды” (пераклад Рыгора Барадуліна) можна пабачыць тут.
Карлас Шэрман – аўтар зборніка артыкулаў “Таямніцы почырку”, у якім, сярод іншага, разглядаюцца пытанні мастацкага перакладу на беларускую мову. Падрабязней біяграфію К. Шэрмана можна прачытаць тут: http://prajdzisvet.org/translator/47