October 27th, 2009

ps10

Ілюстрацыі Паўла Татарнікава

Калі вам нейкая беларуская кніжка дужа спадабалася менавіта сваімі ілюстрацыямі, можаце быць пэўныя, што ў 90 адсотках выпадкаў ілюстраваў яе Павел Татарнікаў.

Павел Татарнікаў нарадзіўся ў Брэсце ў сям'і мастакоў у 1971 годзе. У 1989 скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў, вучыўся ў Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні графікі. З 1997 сябра Беларускага саюзу мастакоў, з 2001 акадэмік Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Павел Татарнікаў - лаўрэат мноства рэспубліканскіх і міжнародных прэмій і конкурсаў, сярод якіх "Мастак і кніга", "Мастацтва кнігі", "PLAQUE of The International Golden Pen", "BIB Golden Apple" міжнароднага біеннале "BIB'2001" і інш.

Ягоныя выданні не маглі не патрапіць вам на вочы з паліцаў айчынных кнігарняў.


Апошнім часам мастак ілюструе Шэкспіра.
Collapse )
Інтэрв'ю з Паўлам Татарнікавым можна пачытаць тут

Каму даспадобы прыйшлася творчасць Паўла Татарнікава, пакіньце ў каментах свой паштовы адрас (той, што з індэксам), і неўзабаве абавязкова атрымаеце невялічкі сюрпрыз:)
ps10

На ілюстрацыйнай хвалі

Убачыў і ня змог не перапосьціць допіс ganulechka, дарэчы, таленавітай беларускай мастачкі, пра ілюстрацыі да дзіцячых кніжак.


Болей карцінак, сфотканых у нямецкай кнігарні, глядзіце тут.