October 30th, 2009

ps10

Пярэваратні цяпер на сайце!

Напярэдадні Хэлоўіну на сайце з'явілася тэставанка па матывах вось гэтай гульні ў жж. Тады весела пагулялі!
Будзьце пільныя! Абдрукоўкі маюць фатальны сэнс!
ПрайдзіСвет - прайдзі тэст!
ПрайдзіСвет
Пярэваратні
мой вынік – 25 з 30
Цудоўна! Вы па-майстэрску гуляеце словам!
Прайдзі Тэст!

ps10

Les images sont nombreuses à l’égal de mes regards...

Paul Valéry (1871–1945)

З прычыны злачыннай, хаця і не дзіўнай, адсутнасці перакладаў на беларускую сённяшняга імянінніка, аднаго з найдзівоснейшых французскіх паэтаў, даводзіцца выкручвацца і прапаноўваць штосьці іншае замест перакладаў. Прапаную песню з алюзіяй. Гэты зямляк Валеры - дзядзька не менш дзівосны, а тонкі намёк на могілкі ля мора... карацей, sapienti sat, мабыць :)

Жорж Брасэнс. Запавет з просьбаю быць пахаваным на пляжы ў Сэце




P.S. Калі жыццё перашкодзіла наладзіць сяброўства з французскай :), пераклад Марка Фрэйдкіна на рускую прачытаць можна тут, а спампаваць і паслухаць – па гэтай спасылцы