November 11th, 2009

ps10

Калі аўтар памірае, ягоным дэманам не застаецца нічога іншага, як заняцца перакладчыкамі

У кастрычніку паліцы з беларускамоўнай літаратурай ураз сталі багацей на новы, доўгачаканы твор аднога з самых цікавых сучасных беларускіх аўтараў. Шостая кніга Альгерда Бахарэвіча, які цяпер жыве і творыць у партовым Гамбургу, — пераклад казкі нямецкага пісьменніка XIX стагоддзя Вільгельма Гаўфа і паслямова, містычны раман, гісторыя перакладу «Халоднага сэрца» беларускім перакладчыкам, які блукае праз цені і здані тэксту казкі, непазбежна сутыкаючыся з рэчаіснасцю. Часам моцна, да вострых вакзальных пахаў і шэрых беларускіх колераў пазнавальнай, часам — містычна пераплеценай з тэкстам перакладу.

Чытайце вялікае інтэрв'ю Адэлі Дубавец з Альгердам Бахарэвічам на сайце naviny.by.
А на Радыё Свабода сёння ладзіцца он-лайн канферэнцыя з Альгердам Бахарэвічам. Пытанні пісьменніку і перакладчыку можна задаць тут.