November 19th, 2009

ps10

Анонс

Напэўна вы ўсе ўжо чулі, што надоечы выйшаў часопіс ПАМІЖ, і што там былі зьмешчаныя інтэрв'ю з беларускімі перакладчыкамі дзіцячай літарутуры. Зьмешчаныя та яны былі, але вось у такім выглядзе:

Разумеючы канцэпцыю часопіса-паручніка, у якім вытрымкі з інтэрв'ю былі змешчаны ў якасці правілаў, я не змог пераадолець цікавасці, каб не даведацца, а як жа выглядала першакрыніца. Таму мне давялося самым падступным чынам скрасьці друкапісы з рэдакцыі часопіса ПАМІЖ, у чым вам адкрыта прызнаюся. Балазе, паміжаўцы ў крыўдзе не засталіся:)

Такім чынам, найбліжэйшым часам на сайце prajdzisvet.org з'явяцца анкеты перакладчыкаў дзіцячай літаратуры, якія мне ўдалося адшукаць у рэдакцыйным стале ПАМІЖу.
Collapse )