November 20th, 2009

ps10

Анкета Сяргея Сматрычэнкі


Што падштурхнула Вас перакладаць менавіта “Кніжку Ферды Мураша” Ондржэя Сэкары і “Мах і Шэбестава вандруюць па свеце” Мілаша Мацоўрака?

Гэта была выпадковасць. Знайшлася захопленая жанчына, Людміла Караневіч, якой закарцела, каб беларускія дзеці змаглі прачытаць чэшскую дзіцячую класіку па-беларуску.
Яна наладзіла кантакты з праваўладальнікамі, з выдавецтвам “Альбатрос” у Празе, знайшла грошы на выданне кніг і праз чэшскую амбасаду выйшла на мяне як на перакладчыка. Я хоць быў (як і заўсёды) загружаны іншымі справамі, але пагадзіўся з радасцю, бо тады якраз у нас з жонкай нарадзілася дачка, і перспектыва чытаць ёй праз пару гадоў кніжкі, якія сам пераклаў, мне вельмі спадабалася. Прыблізна так яно і выйшла.

Чытаць далей