November 24th, 2009

ps10

Пяцікніжжа Свабоды

Сёньняшняя экспэртка Радыё Свабода – маладая перакладчыца, адна са стваральніц і актыўных аўтарак інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры “ПрайдзіСьвет” Ганна Янкута.
У сваім прыватным рэйтынгу яна вызначыла пяць найлепшых кніг сусьветнай клясыкі па-беларуску.
Чытайце далей


А якія перакладныя кніжкі складаюць ваш прыватны рэйтынг?
ps10

Анкета Макса Шчура

Гэты тыдзень мы цалкам прысвецім "Алісе ў краіне цудаў" і яе перастваральнікам на беларускую мову. Сёння чытайце інтэрв'ю з Максам Шчуром, чый пераклад "Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне" быў надрукаваны ў часопісе "ARCHE" № 2, 2002.

Што падштурхнула Вас перакладаць менавіта "Алесю ў дзівоснай краіне"?

Любоў да ангельскай мовы, якую я пачаў вывучаць “толькі таму, што ёю пісаў Льюіс Кэрал”.

Ці трэба ў чымсьці здзяцінець, каб перакласці або напісаць дзіцячы твор?

Трэба здзяцінець у любым выпадку, неабавязкова для гэтага штосьці пісаць ці перакладаць.

Чытаць інтэрв'ю цалкам

П.С. Дарэчы, у Макса Шчура ёсьць свой інтэрнэт-часопіс "Невідочнае места", дзе можна сустрэць пераклады з Эдгара ПО, Эдварда Ліра, Ладзіслава Клімы, Хорхе Луіса Борхеса і інш.
ps10

Аліса

На продаж выстаўлены асобнік “Алісы ў Залюстроўі”, што належаў Алісе Лідэл (Alice Liddell) – брытанцы, якая стала прататыпам кэралаўскай гераіні. Таргі на аўкцыёне Profiles in History адбудуцца 16 снежня, кошт лота ацэньваецца ў 150 тысяч даляраў, паведамляе Reuters.

У 1862 годзе матэматык Чарлз Доджсан выправіўся на пікнік з Алісай Лідэл і яе сёстрамі. Падчас прагулкі ў чоўне дзяўчынка папрасіла яго расказаць казку, і той прыдумаў гісторыю пра Алісу, якая правалілася ў трусіную норку. Пасля Доджсан запісаў казку і выдаў яе пад псеўданімам Льюіс Кэрал.
Крыніца

А вось як вырашылі адзначыць піцерскія дызайнеры гадавіну першага перакладу "Алісы" на расейскую мову, зробленага Набокавым у 1923 годзе. Яны крэатывілі над стварэннем сукенкі для Алісы!
І для іншых герояў:)
Крыніца