November 27th, 2009

ps10

Да канца перакладчыцкага конкурсу засталося тры дні!

У вас яшчэ ёсць цудоўная магчымасць спампаваць тэксты арыгіналаў, перакласці на беларускую мову і даслаць на адрас рэдакцыі rada@prajdzisvet.org альбо размясціць на форуме, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Гонарам для кожнага перакладчыка ёсць удзел у рубрыцы “Кубак Майстра”. Вядоўцам рубрыкі гэтым разам выступае вядомы перакладчык Васіль Сёмуха, прыз ад якога атрымае пераможца гэтай рубрыкі. Верш, прадстаўлены майстрам для перакладу, – “Rusałeczko moja wiślana...” Юльяна Тувіма.

Пераклады прымаюцца да 1 снежня!!!

1 снежня перакладчыкаў чакае сюрпрыз!!!
Collapse )