December 2nd, 2009

ps10

Конкурс працягваецца!

Дзякуй усім, хто даслаў пераклады на конкурс, прымеркаваны да выхаду трэцяга нумару часопіса "ПрайдзіСвет". У тых, хто крыху не паспеў даперакладаць (ці дашліфаваць) тэксты, ёсць час да 7 снежня ўключна, каб гэта зрабіць. Цягам гэтага тыдня, пакуль рэдакцыя адчувае сябе вольнай ад абавязкаў журы, удзельнікі конкурсу таксама могуць задаць пытанні па тэкстах, бо калі высокі трыбунал узначаляць перакладчыкі Васіль Сёмуха і Андрэй Хадановіч, такой магчымасці ўжо не будзе :)
Гэта датычыць і рубрыкі "Кубак Майстра".

А таксама – УВАГА! – 8 снежня "ПрайдзіСвет" абвяшчае перакладны БЛІЦ-КОНКУРС, у якім усё будзе абмежавана – колькасць моваў (4), час на выкананне перакладаў (да 20 снежня) і нават час, цягам якога тэксты арыгіналаў можна будзе знайсці на нашым сайце, – 1 ДЗЕНЬ! (8 снежня). Адзінае, што не абмяжоўваецца, – месца ў трэцім нумары часопіса для пераможцаў абодвух конкурсаў! :)

Сачыце за абвесткамі!

Ваш,
ПрайдзіСвет.