December 4th, 2009

ps10

Карпаратыўны пераклад?

Карпаратыўны пераклад (пераклад сіламі ўсяе нацыі) ёсць сур'ёзным сігналам перакладчыкам, што яны нешта ўпусцілі, не паспелі, не зрабілі, не ўлічылі патрэбаў гэтае нацыі. І тады ўся нацыя ўздымаецца, каб зрабіць пераклад сваімі сіламі: па каліву, па главе, па абзацы. Белазарам, з расейскай мовы. Такое можна ўявіць толькі ў Беларусі.

Так было з Гары Потарам, так цяпер з Паранояй.

З гэтага можна рабіць як вясёлыя (камусьці патрэбны пераклад на беларускую мову!), так і сумныя высновы (перакладчыцка-выдавецкая справа далёкая ад патрэбаў кніжнага рынку).

А цяпер пытанне:
Ці будзеце Вы чытаць карпаратыўны пераклад цікавай вам кнігі?
Вядома, я ж сам частку пераклаў!

Так, бо кніга ж цікавая!

Не, я чытаю толькі ў арыгінале!

Як можна?!! А як жа аўтарскі стыль?

А мне ўсё адно...

Я не чытаю кніг.


Вынікі

Зрабі сваю галасаванку!
www.memos.ru : www.memos.ru

Абмеркаванне гэтага пытання ў суполцы by_mova: http://community.livejournal.com/by_mova/663893.html