December 8th, 2009

ps10

“ПрайдзіСвет” абвяшчае бліц-конкурс!

Прыём конкурсных перакладаў у трэці нумар часопіса “ПрайдзіСвет” скончаны. Дзякуй усім, хто даслаў пераклады. Пра вынікі чытайце ў трэцім нумары часопіса і на форуме ў канцы снежня. Судзяць гэты конкурс перакладчыкі Васіль Сёмуха і Андрэй Хадановіч, а таксама рэдакцыя часопіса. У трэцім нумары таксама – вынікі конкурснай рубрыкі "Кубак Майстра".

УВАГА! Сёння, 8 снежня, "ПрайдзіСвет" абвяшчае перакладны БЛІЦ-КОНКУРС, у якім усё будзе абмежавана – колькасць моваў (4), час на выкананне перакладаў (да 21 снежня ўключна) і нават час, цягам якога тэксты арыгіналаў можна будзе знайсці на нашым сайце, – 1 ДЗЕНЬ! ТОЛЬКІ СЁННЯ НА САЙЦЕ МОЖНА СПАМПАВАЦЬ ТЭКСТЫ БЛІЦ-КОНКУРСА! Адзінае, што не абмяжоўваецца, – месца ў трэцім нумары часопіса для пераможцаў абодвух конкурсаў!

Чакаем вашых перакладаў! Як і раней, дасылайце іх
на пошту рэдакцыі rada@prajdzisvet.org альбо змяшчайце на нашым форуме ў адпаведным раздзеле.

Рэдакцыя

UPD: Дзень 8 снежня скончыўся, тэксты прыбралі. :)