December 11th, 2009

ps10

Рыхтуецца да публікацыі невядомая аповесць Уладзіміра Караткевіча

Рукапіс невядомай аповесці Уладзіміра Караткевіча быў знойдзены ў хатнім архіве пісьменніка даследчыкам яго творчасці Анатолем Вераб’ём. Пра гэта ўжо даўно ведалі спецыялісты, аднак рукапіс быў недаступны для шырокага чытача.

Знаходка ўяўляе сабой агульны сшытак, спісаны дробным почыркам. Анатоль Верабей лічыць: “Аповесць “Перадгісторыя” была напісаная ў канцы 40-х ці пачатку 50-х гадоў, калі ён вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта і шукаў сябе як мастак. То бок аўтару было каля 19 гадоў. Напісаны тэкст на рускай мове, хаця ў ім ёсць беларускія словы і фразы. Ёсць і цікавыя ілюстрацыі. Аповесць будзе надрукаваная ў першых нумарах часопіса “Нёман” за 2010 год пад назвай “Перадгісторыя”.
Адсюль

А як вы ставіцеся да публікацыі вучнёўскіх тэкстаў, якія самі аўтары вырашылі не публікаваць?
Ці набудзеце "Нёман", каб прачытаць "Перадгісторыю"?
ps10

КНІЖНЫ КІРМАШ

Вечарына пад назваю “Кніжны кірмаш” адбудзецца 18 снежня ў Мінску па адрасе: Машэрава, 8. Наведнікі разам з мэтрамі беларускай выдавецкай справы змогуць падсумаваць вынікі літаратурнага году, сустрэцца з любімымі аўтарамі, атрымаць аўтографы.

Падчас вечарыны адкрыецца выстава “Беларуская кніга-2009” і пройдзе кніжны распродаж ад выдаўцоў.

Пачатак у 18.00.

Сярод удзельнікаў вечарыны будуць разыграныя каштоўныя прызы.

Расклад вечарыны:

18:00 – 18:25 Анатоль Івашчанка, бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”

18:25 – 18:50 Уладзімір Сіўчыкаў, выдавецтва “Радыёла-плюс”

18:50 – 19:15 Павал Мажэйка, Гарадзенская бібліятэка

19:15 – 19:30 адкрыццё выставы “Беларуская кніга 2009”

19:30 – 20:00 Валер Булгакаў, Віталь Рыжкоў, Наталка Бабіна, часопіс ARCHE і яго выдавецкая серыя

20:00 – 20:30 Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Віктар Ываноў, Сяргей Календа, Міхась Башура, выдавецтва “Галіяфы”

20:30 – 21:00 Алесь Кудрыцкі, кнігарня "Нашай Нівы"

21:00 – 21:30
Уладзімір Арлоў, выдавецтва "Логвінаў"

21:30 – 22:00 ZnaROCK, пазітыўны і драйвовы беларускі акустык SKA са скрыпкай.