December 17th, 2009

ps10

Сёння адразу дзве навіны - добрая і яшчэ лепшая!

На сайце з'явіліся асобныя руны з "Калевалы" ў перакладзе Якуба Лапаткі!!!
"Калевала" – гэта карэла-фінскі паэтычны эпас. Уключае 50 рунаў, сабраных і апрацаваных з народных паэтычных песняў выбітным фінскім даследнікам Эліясам Лёнратам (Elias Lönnrot, 1802–1884). Апрацоўка была зробленая Лёнратам двойчы – у 1835 і 1849 гадах (першае і другое выданні "Калевалы").

Чытаць руны на сайце


І яшчэ!
Цяпер узнікла тэхнічная магчымасць каментаваць не толькі творы, але і любы тэкст на сайце, ад навінаў да майстар-класаў. Каментуйце, калі ласка! Мне важна ведаць, што вы думаеце пра тую ці іншую навіну, тэкст або пераклад!