December 31st, 2009

rogi

У падарунак - каляндар!

Вось і надышоў канец году – самы загадкавы і таямнічы час. Давайце зірнем на каляндар: усё самае цікавае пачалося яшчэ ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада – Хэлаўін, Дзень Усіх Святых. Менавіта ў гэтую ноч у свет выходзяць самыя розныя духі і пачвары – і румынскія вурдалакі (пра што сведчыць класік румынскага рамантызму Міхай Эмінэску), і здані багатага ўяўлення сёлетняга юбіляра Эдгара Алана По, і вусцішнае, хаця не пазбаўленае абаяльнасці стварэнне Франкенштэйна (якое дакладна і праўдзіва апісала Мэры Шэлі), і многія іншыя. А Вальтэр Скот пакідае чытача сам-насам са сваім уяўленнем у самым цікавым і жудасным месцы сваёй балады – і мы мусім самі здагадвацца, што адбылося далей з трагічным і крышачку д’ябальскім яе героем.

Пасля...


28 перакладчыкаў і 38 аўтараў (з якімі, дарэчы, на сайце агулам аўтараў ужо роўна 100, гэта калі лічыць шведскі і фінскі народы :)) радыя падараваць вам на гэтыя святы даволі своеасаблівы каляндар, карысны душы і розуму і не апошні дапаможнік у трэніроўцы нерваў ;)

Прыемных дрыжыкаў і вясёлых святаў! Вялікі дзякуй усім, хто дапамог зрабіць вам сёння гэты падарунак.

Ваш,
ПрайдзіСвет
ps10

Рэйтынг найлепшых перакладных кніг-2009 на сайце "ПрайдзіСвета"

У канцы году прынята падводзіць вынікі і складаць усемагчымыя рэйтынгі, даючы направа і налева адзнакі і ацэнкі. Розныя СМІ навыперадкі кінуліся складаць свае “топ-10, 20, 100…” найлепшага і нават найгоршага. “ПрайдзіСвет”, хоць і маладое яшчэ выданне, але адставаць не збіраецца. Мы прапанавалі знаным перакладчыкам і літаратурным крытыкам скласці свой топ-5 best of best замежных твораў (калі гэта наагул магчыма ў нашай даволі прыкрай сітуацыі з выхадам перакладных кніг), што з’явіліся па-беларуску ў 2009 годзе.

Падсумаваўшы ацэнкі нашых экспертаў, можна з упэўненасцю назваць найлепшую перакладную кнігу 2009 году. Ёй стаў раман польскага пісьменніка Вітальда Гамбровіча “Ferdydurke” ў перакладзе Васіля Сёмухі. У сваіх рэйтынгах гэты твор узгадалі пяць з шасці нашых экспертаў.

Цалкам жа рэйтынгі выглядаюць наступным чынам: http://prajdzisvet.org/review/23